Знайсці
05.11.2023 / 20:244РусŁacБел

Як знайсці схаваную камеру

З развіццём тэхналогій жаданне людзей сачыць за іншымі і пры гэтым заставацца нявыкрытымі становіцца ўсё лягчэй рэалізаваць. Не трэба забывацца і пра дзейнасць спецслужбаў. Распавядаем аб простых спосабах выяўлення схаваных камер у памяшканні.

Схаваныя камеры могуць быць у розных месцах. Фота: Thomas Trutschel / Photothek via Getty Images

Паводле даследавання, праведзенага сярод падарожнікаў, якія карысталіся сэрвісам Airbnb, 11% рэспандэнтаў знаходзілі ў знятым памяшканні схаваныя камеры. І гэта толькі тыя, хто здолеў нешта знайсці. Пры гэтым выявіць камеру няпроста: дыяметр яе аб'ектыва можа быць усяго 1-2 міліметра, а корпус звычайна схаваны або закамуфляваны.

Уважлівы агляд памяшкання

Звярніце ўвагу на любыя падазроныя прадметы, якія могуць хаваць камеру. Яны часта маскіруюцца пад звычайныя бытавыя прылады, такія як лямпы, будзільнікі, датчыкі дыму, зарадныя прылады, люстэркі і г.д.

Выключальнік святла са схаванай камерай (пасярэдзіне) у краме шпіёнскіх камер у Паўднёвай Карэі. Фота: Jung Yeon-je / Afp / Getty Images

Таму, калі вы бачыце нешта, што выглядае ненатуральна, не ўпісваецца ў інтэрʼер ці мае дзіўныя адтуліны, правады ці святлодыёды, гэта можа быць прыкметай схаванай камеры.

Паспрабуйце ўзяць у рукі такі прадмет і паглядзець, ці ёсць у ім лінза, мікрафон ці карта памяці. Таксама праверце, ці ёсць у яго крыніца сілкавання або батарэя, якія неабходныя для працы камеры.

Фанарык і камера смартфона

Па словах экспертаў, нават у добра схаваных камерах будзе невялікая колькасць святлоадбівальнага шкла ад абʼектыва. Таму адзін з самых простых спосабаў знайсці схаваную камеру — уключыць ліхтарык (гэта можа быць ліхтарык тэлефона) у цёмным памяшканні. Святлоадбівальнае шкло будзе ствараць блікі.

Карціна са схаванай камерай. Нават калі камера схаваная ў іншай прыладзе, там будзе шкло, якое адбівае святло. Фота: Jung Yeon-je / Afp / Getty Images

Эксперты кажуць, што падчас пошукаў можна выкарыстоўваць камеру свайго смартфона, каб выявіць інфрачырвонае святло, якое выпраменьвае схаваная камера. Для гэтага трэба ў цёмным пакоі накіраваць камеру тэлефона на падазроныя абʼекты. Калі вы ўбачыце чырвонае або фіялетавае святло на экране тэлефона, гэта можа быць святло ад камеры.

Каб зразумець, ці падыходзіць ваш смартфон для выяўлення крыніц інфрачырвонага святла, можна паэксперыментаваць з любым пультам дыстанцыйнага кіравання.

Больш «тэхналагічныя» спосабы пошуку

Для патокавай перадачы даных з камеры ў рэальным часе можа выкарыстоўвацца асобная сетка Wi-Fi. Калі ўсталяваць адмысловую праграму па сканаванні Wi-Fi сеткі, можна вызначыць, колькі сетак знаходзіцца ў памяшканні.

Эксперты рэкамендуюць выкарыстоўваць такія прыкладанні, як WiGLE, каб знайсці прылады, што транслююць нейкае падазронае імя сеткі.

Знайсці блікі ад абʼектыва ўтоенай відэакамеры дапаможа праграма для Android Glint Finder.

Схаваныя камеры павінны быць падлучаныя да лакальнай сеткі Wi-Fi, каб іх можна было праглядаць аддалена. Фота: Hispanolistic / Getty Images

Акрамя гэтага, існуюць праграмы (напрыклад, Hidden Camera Detector), якія дапамагаюць выявіць месцы высокашчыльнага электрамагнітнага выпраменьвання. Падчас працы смартфона з дапамогай прыкладання вызначаецца шчыльнасць электрамагнітных палёў і на экране паказваюцца месцы прыкладнага размяшчэння іншых крыніц выпраменьвання. Застаецца праверыць гэтыя месцы больш уважліва.

Дэтэктар схаваных камер

Аднак апісаныя метады не гарантуюць, што вы знойдзеце ўсе схаваныя камеры, бо некаторыя з іх могуць быць падключаны да іншых сетак або працаваць у рэжыме афлайн, запісваючы інфармацыю на SD-карту. У гэтым выпадку можа дапамагчы дэтэктар схаваных камер.

Такая прылада працуе па двух прынцыпах: сканаванне радыёчастот (RF) і выяўленне лінз.

Дэтэктары RF дазваляюць знаходзіць камеры, якія актыўна перадаюць даныя па радыёхвалях: яны выпраменьваюць сігнал ці гук, калі знаходзяцца побач з такой камерай. 

Дэтэктары лінз дапамагаюць знаходзіць камеры, якія адлюстроўваюць святло ад сваіх лінз. У выпадку, калі гэта святло трапляе ў поле дэтэктара, то на яго дысплеі відаць кропка, якая мігціць.

Кошт такіх дэтэктараў — ад 10 да 100 даляраў. Але ёсць і значна даражэйшыя мадэлі. Эксперты раяць пры выкарыстанні такіх дэтэктараў быць цярплівымі і акуратнымі, бо часам яны могуць паказваць ілжывыя вынікі ці прапускаць некаторыя камеры.

Што рабіць, калі вы знойдзеце камеру

Пасля выяўлення камеры неадкладна адлучыце яе ад крыніцы сілкавання. Старайцеся не пашкодзіць камеру, бо яе праграмнае забеспячэнне можа змяшчаць ідэнтыфікацыйную інфармацыю, такую як даныя ўваходу ў сістэму і сетка Wi-Fi, да якой яна была падлучаная.

Калі гэта адбылося ў гатэлі, то эксперты раяць не мяняць нумар, а пераехаць у іншы гатэль.

І памятайце, ваша бяспека шмат у чым залежыць ад вас саміх. Як кажуць, «давярай, але правярай».

Чытайце яшчэ:

Бяспека ў Patreon: як абараніць свой акаўнт і захаваць ананімнасць

Як пачысціць ваш акаўнт у Google Play — пакрокавы гайд 

Амерыканец хацеў паздымаць пад спадніцамі ў незнаёмак, але схаваная камера выбухнула ў яго абутку

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
61
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
8
Сумна
6
Абуральна
10
06.11.2023
U mianie ū mašynie stajala niekali "Kobra", dyk jana mnie pra ūsie vypramienvanni paviedamliala, pad jakimi znachodzilasia mašyma, navat paliceiskich radaraū, achoūnych pryladaū inšych mašyn abo kramaū ci ūstanovaū, lia jakich davodzilasia prajazdžac`. Nažaļ zlamalasia...
1
Топа/адказаць/
06.11.2023
>Падчас працы смартфона з дапамогай прыкладання вызначаецца шчыльнасць электрамагнітных палёў і на экране паказваюцца месцы прыкладнага размяшчэння іншых крыніц выпраменьвання.
Як праграма на смартфоне можа мераць электрамагнітныя хвалі і паказваць крыніцы?
06.11.2023
Treba hvaljavacca voragam Lukasenki.....Pryhilnikam mozna ni bajacca.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930