Знайсці
03.11.2023 / 12:312РусŁacБел

СК завёў крымінальную справу па факце выбуху на Аршанскім мясакансервавым камбінаце

У выніку выбуху пацярпелі пяць чалавек, дзве жанчыны ў рэанімацыі.

Фота: СК

Вядома, што пры стэрылізацыі гатовай прадукцыі ў аўтаклаве адбыўся зрыў накрыўкі з выкідам пары, вады, а таксама металічных слоікаў з кансерваванай прадукцыяй. Цялесныя пашкоджанні атрымалі пяць чалавек, якія былі ў непасрэднай блізкасці да аўтаклава.

Сярод пацярпелых 50-гадовы мужчына і чатыры жанчыны ва ўзросце ад 31 да 55 гадоў. Дзве жанчыны знаходзяцца ў рэанімацыі, адна — у цяжкім стане.

Следчыя правялі паўторны агляд месца здарэння, канфіскавалі механізмы кантролю ціску і тэмпературы аварыйнага скіду пары. Вядзецца допыт сведкаў.

Распачата крымінальная справа па ч.1 арт.306 (парушэнне правілаў аховы працы) Крымінальнага кодэкса. 

Чытайце таксама:

«Апёкі гарачай парай твару, шыі, тулава, рук і ног — стан цяжкі». У Бальніцы хуткай дапамогі расказалі пра стан жанчын, якія пацярпелі ў выніку здарэння ў Оршы

На заводзе ў Оршы адбыўся выкід пары, траўмаваныя пяцёра рабочых

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
0
даведка /адказаць/
03.11.2023
Вбухали столько миллионов в модернизацию когда-то славившегося своей тушёнкой Оршанского мясоконсервного комбината, которую на своей малой родине курировал лично Лукашенко, который публично приказал назначить его директором уволенного за пьянство чиновника. Однако после такой модернизации комбинат стал выпускать самую дерьмовую тушёнку вместе с кормом для собак и взрываться на глазах.
0
смачна есці/адказаць/
04.11.2023
фота канечне... вось як робяцца "залатыя" зліткі...
бедныя жанчыны... (

на мясакамбінатах вялікі траўматызм. і часта гэта скрываецца. асабліва ў нашай краіне. не скрываецца толькі, калі ўжо скрыць немагчыма, як у дадзеным выпадку
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930