Знайсці
03.11.2023 / 12:204РусŁacБел

ХАМАС заявіў пра гатоўнасць да кампрамісу па вызваленні закладнікаў

У ХАМАС гатовыя вызваліць ізраільскіх закладнікаў у абмен на вызваленне Ізраілем палесцінскіх зняволеных, заявіў прадстаўнік групоўкі Газі Хамад. Паводле звестак Тэль-Авіва, ХАМАС утрымлівае не менш за 240 чалавек у сектары Газа, піша РБК.

Дзеці глядзяць на фатаграфіі ізраільцян, выкрадзеных ХАМАС, падчас мітынгу салідарнасці з Ізраілем і тымі, хто ўтрымліваецца ў закладніках у Газе, у Бухарэсце (Румынія), у чацвер, 2 лістапада. Фота: Vadim Ghirda / AP

«Мы хочам, каб гэтыя людзі вярнуліся дадому. І, акрамя таго, мы хочам, каб нашы зняволеныя цяпер адправіліся дадому. Таму я думаю, што цяпер мы гатовыя пайсці на кампраміс», — сказаў ён.

Паводле яго, гаворка ідзе пра вызваленне як цывільных асобаў, так і вайскоўцаў.

Хамад таксама заклікаў Ізраіль спыніць «агрэсію» супраць палесцінскага народа, з ягоных слоў, пасля гэтага бакі змогуць размаўляць аб вызваленні закладнікаў і зняволеных.

Пры гэтым прадстаўнік ХАМАС падкрэсліў, што групоўка мае намер «працягваць [барацьбу] супраць акупацыі», паколькі на гэта ёсць «законнае права».

ААН у ліпені паведамляла, што ў ізраільскіх турмах знаходзяцца 5 тысяч палесцінцаў, у тым ліку 160 дзяцей, прыкладна 1100 з іх былі затрыманыя без выстаўлення абвінавачванняў або суда.

Чытайце таксама:

Ізраільская армія заявіла, што горад Газа акружаны

Армія абароны Ізраіля вызваліла 19-гадовую закладніцу, узятую ў палон баевікамі ХАМАС

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3
5
Праўдаруб/адказаць/
03.11.2023
Выглядае, што ў тэрарыстаў пачынае падгараць. Значыць Ізраіль ідзе правільным шляхам! Толькі поўнае знішчэнне ХАМАС зможа даць магчымасць Ізраілю жыць спакойна, таму не льгя ісці на гандль з тэрарыстамі. Сектар Газа трэба максімальна зачысціць ад тэрарыстаў і перадаць пад міжнародны кантроль, бо як паказвае практыка самі яны могуць толькі тэрорам займацца. 
Для цывілізаванага свету гэта не стане нечым непад'ёмным, бо гэтыя дармаеды і так існуюць за кошт ЕС і іншых краін. Дык хай гэтыя грошы пойдуць на благія справы, а не на тэрор
15
Free Free Palestine!/адказаць/
03.11.2023
Более 2,3 тыс детей погибли в секторе Газа с начала эскалации конфликта, а свыше 5,3 тыс детей пострадали — ЮНИСЕФ
Армия Израиля пошла освобождать 200 заложников, а в итоге убила уже больше 2 тысяч детей, и это еще не конец.
5
Палестынцы самі распачалі вайну 7 кастрычніка/адказаць/
03.11.2023
Free Free Palestine!, Дык няхай палестынцы выганяць тэрарыстаў хамас, вызваляць закладнікаў і спыняць вайну, якую яны пачалі 7 кастрычніка. Вайна скончыцца, калі палестынцы пачнуць любіць сваіх дзяцей больш, чым яны ненавідзяць Ізраіль.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031