Знайсці
03.11.2023 / 10:542РусŁacБел

«Няма ніякай маёй віны, унуку не будзе сорамна за дзеда». Пранікнёнае апошняе слова рэдактара «Рэгіянальнай газеты»

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» і палітвязня Аляксандра Манцэвіча асудзілі на 4 гады калоніі. 65-гадовага журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Яго апошняе слова з суда публікуе «Вясна».

Фота: «Вясна»

У сваім апошнім слове Аляксандр Манцэвіч казаў пра сваіх знакамітых продкаў, пра газету, якая сталася часткай ягонага жыцця, пра сваю грамадзянскую пазіцыю:

«Чую галасы продкаў, ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне. Я люблю мой народ і маю Беларусь. Быўшы за кратамі, я не змог паставіць помнік бацьку на могілках да гадавіны.

Я не летуценнік, але ўпэўнены, што некалі з'явіцца вуліца імя «Рэгіянальнай газеты», якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду…

Няма ніякай маёй віны. Шкада, што я як дзед не магу навучыць унука новым беларускім словам. А мая дачка не можа патлумачыць унуку, дзе знаходзіцца яго дзядуля. Але яму не будзе сорамна за дзеда. Шкада газету, яка магла існаваць доўгія гады…

Сваёй віны не прызнаю».

«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданне з Маладзечна, якое асвятляла падзеі ў паўночна-заходняй Беларусі. Яна пісала пра Маладзечанскі, Вілейскі, Смаргонскі, Валожынскі, Астравецкі, Ашмянскі, Мядзельскі раёны — гістарычную Віленшчыну. Выходзіла «Рэгіяналка» па-беларуску і вылучалася найвышэйшым узроўнем журналістыкі. Яе разграмілі ў 2023 годзе, разам з астатнімі незалежнымі, непадкантрольнымі лукашэнкаўцам выданнямі.

«Ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне». Рэдактару «Рэгіянальнай газеты» прысудзілі 4 гады калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
61
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
43
Абуральна
5
1
даведка /адказаць/
03.11.2023
В этой стране только государственные региональные газеты не дискредитируют Республику Беларусь, потому что перепечатывают на первой полосе Лукашенко из «Белта», на следующей Гигина со Шпаковским из «СБ», на всех остальных некрологи, убогая тв-программа и мусорная реклама. Одно плохо: их не читают и их слову не верят.
0
людьми Звацца/адказаць/
06.11.2023
Настоящий Беларус !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930