Знайсці
02.11.2023 / 11:502РусŁacБел

Хлопца, які замест таго, каб ісці ў армію, падаўся ў мадэлі ў Карэі, вырашылі строга не караць

Вынеслі прысуд 20-гадоваму мінчуку, якога абвінавачвалі ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу, пішуць Мінск-навіны.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Малады чалавек быў прызыўніком. У лістападзе 2021 г. яму далі адтэрміноўку, бо ён паступіў ва ўніверсітэт на дзённую форму навучання. У 2023 г. хлопца адлічылі з ВНУ з-за непаспяховасці і прагулаў, пра што адміністрацыя навучальнай установы апавясціла вайсковы камісарыят Цэнтральнага раёна.

У маі яму ўручылі позву аб праходжанні медыцынскага агляду, але ён туды не з'явіўся. Таксама без паважных прычын у прызначаны час юнак не прыйшоў і ў ваенкамат, нягледзячы на тое, што быў азнаёмлены пад подпіс аб крымінальнай адказнасці, а з'ехаў амаль на тры месяцы ў Паўднёвую Карэю працаваць мадэллю.

У дачыненні да маладога чалавека распачалі крымінальную справу. Віну ў інкрымінаваным яму злачынстве ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

Але вырак дастаткова мяккі. Хлопцу пагражала да двух гадоў калоніі, але суд, прызнаўшы яго вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт.435 КК («ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу»), прызначыў пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на 360 гадзін.

Што праўда, прысуд не ўступіў у сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Чытайце таксама:

Мінабароны папярэдзіла беларусаў пра «адміністрацыйку» за няправільна пададзены нумар тэлефона

«Верхняя пятля правай часткі варот адарвалася, і вароты ўпалі на старшага лейтэнанта». Belpol даведаўся пра будні «12-й арміі свету»

Позва па SMS — юрысты тлумачаць, што хочуць змяніць у законе. Ёсць важныя моманты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
3
Гарны/адказаць/
02.11.2023
В Беларуси лояльно всегда было. 80% не служат. В Финляндии строже намного там 80% служат, забирают прямо с работы без лишних разговоров. А в Украине при Януковиче так вообще отменили воинскую повинность. Всем бы такую "диктатуру" .
0
Казік/адказаць/
02.11.2023
Гарны, Януковіч рыхтаваў Украіну да здачы Расеі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031