Знайсці
01.11.2023 / 17:2914РусŁacБел

Пасля поспеху суседзяў у Беларусі зноў загаварылі пра Сусветную спадчыну ЮНЕСКА

Уключэнне ў верасні ў спіс ЮНЕСКА латвійскай Кулдыгі і мадэрнісцкай спадчыны літоўскага Коўна, відаць, падштурхнула беларускіх чыноўнікаў задумацца пра перспектывы Каложскай царквы і культавага абарончага дойлідства на Беларусі, якія ўжо два дзесяцігоддзі знаходзяцца ў папярэднім спісе.

Сынкавіцкая царква-крэпасць. Фота: Гугл Карты

Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы паведаміў, што 20 кастрычніка 2023 года ў Міністэрстве культуры Беларусі адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па падрыхтоўцы намінацыйных дасье для падачы заявак у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — «Каложская (Барысаглебская) царква ў г. Гродна як прыклад гродзенскай архітэктурай школы» і «Культавыя збудаванні абарончага тыпу ў в. Мураванка, у в. Сынкавічы і аг. Камаі».

У пасяджэнні прынялі ўдзел супрацоўнікі Мінкультуры і Гродзенскага аблвыканкама, а таксама настаяцелі пералічаных храмаў.

Каложская царква з боку апсіды пасля рэстаўрацыі. Фота: Wikimedia Commons

Маламажэйкаўская царква-крэпасць пасля нядаўняй рэстаўрацыі фасадаў. Фота: Гугл Карты

У ходзе пасяджэння абмяркоўвалася выкананне заказчыкамі дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021-2025 гады мэтавага паказчыка па ўключэнні новых аб'ектаў спадчыны ў ЮНЕСКА, а таксама выпрацавалі тэрміны падачы настаяцелямі храмаў матэрыялаў для намінацыйнай дакументацыі.

Камайскі касцёл — адзіны каталіцкі храм у намінацыі. Фота: Гугл Карты

Раней намінацыя «Культавыя збудаванні абарончага тыпу» была транснацыянальнай і акрамя аб'ектаў у Беларусі уключала аналагічныя аб'екты, пабудаваныя ў стылі «беларускай готыкі» ў Літве і Польшчы. Лічыцца, што такія намінацыі маюць больш шансаў быць прызнанымі Сусветнай спадчынай, чым намінацыі асобных краін. Але цяпер з назвы намінацыі суседзі Беларусі зніклі, відаць, праз тое, што рэжымам Лукашэнкі гэтыя краіны лічацца варожымі.

Сёння ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі ўнесены Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне, культавыя збудаванні абарончага тыпу, драўляныя цэрквы Палесся, а таксама ансамбль праспекта Незалежнасці ў Мінску.

Усе яны дададзены ў папярэдні спіс яшчэ ў 2004 годзе, і з таго часу, а мінула ўжо амаль 20 гадоў, не зроблена анічога ў кірунку прызнання іх сусветнай спадчынай. За гэты час, напрыклад, многія драўляныя цэрквы Палесся, поўны пералік якіх чамусьці ніколі не называўся, былі перабудаваны з выкарыстаннем сайдынгу і нітрыд-тытану на дахах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі латвійскую Кулдыгу. Гэта дае надзею беларускім гарадам

Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА

Названыя найлепшыя архітэктурныя працы Беларусі апошніх гадоў ШМАТ ФОТА

Першы этап рэстаўрацыі абарончага храма ў Мураванцы амаль скончаны. Далей возьмуцца за гатычныя інтэр'еры

Ф. Раўбіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
3
1
відьмаявідьма/адказаць/
03.11.2023
я мянушкі не мяняю, правільна. бо мянушкі даюць вам іншыя, а не вы сам(а) сабе
1
Ox, нe.../адказаць/
03.11.2023
відьмаявідьма
і колькі іх у вас, калі не сакрэт?
Вой, пракалолася я, ня уважлівая зусім, па-дзявочы,.. cамі разумееце.:) 
А мову вучыце, яна таго вартая...
1
ра г не да н../адказаць/
03.11.2023
А мову вучыце, яна таго вартая...

якую? беларускую ці ўкраінскую?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера