Знайсці
01.11.2023 / 12:252РусŁacБел

У Гомелі затрымалі Васіля Палякова

Выклікалі па позве ў міліцыю, а дахаты прывезлі ў кайданках.

«Хапун у Гомелі. «Стаханаўцы» працуюць нават на Дзяды. Затрыманы Васіль Палякоў. Выклікалі па позве, у якой быў указаны артыкул па адміністрацыйнай справе. Праз пару гадзін прывезлі ў кайданках дахаты. Правялі вобшук, забралі аргтэхніку, паперы. І, натуральна, Васіля. Калі яны ўжо нажруцца сваёй нянавісцю, сваёй помстай, сваім страхам?!» — напісаў у сваім фэйсбуку былы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Васіль — былы настаўнік гісторыі, звольнены з палітычных матываў. Шматразова ўдзельнічаў у розных палітычных кампаніях, нейкі час узначальваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

За кратамі знаходзіцца некалькі актывістаў АГП. Напрыклад, 27 ліпеня 2022 года былі затрыманыя старшыня АГП Мікалай Казлоў і сябры партыі Аксана Аляксеева і Антаніна Кавалёва. Праз нейкі час яны атрымалі розныя тэрміны зняволення.

22 кастрычніка Аксана Аляксеева выйшла на волю. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12
0
хамства много не бывает/адказаць/
01.11.2023
Калі яны ўжо нажруцца сваёй нянавісцю, сваёй помстай, сваім страхам?!» — напісаў

Никогда ! лукашызм как и фашизм требуют динамики и не важно в какую сторону лучшую или худшую + также садистам и опричникам-хамам нужно показывать "деятельность" , ведь не зря хлеб жуют из гос.бюджета.
01.11.2023
Навошта Лябедзька прывёў Лукашэнку да ўлады....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930