Знайсці
31.10.2023 / 23:0817РусŁacБел

Арына Сабаленка запатрабавала павялічыць ёй заробак

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка і яшчэ 20 тэнісістак напісалі скаргу ў Жаночую тэнісную асацыяцыю (WTA) з патрабаваннем павялічыць ім заробак і палепшыць умовы спаборніцтваў.

Арына Сабаленка. Фота: Clive Brunskill / Getty Image 

Паводле інфармацыі выдання The Athletic, ліст падпісалі ў тым ліку чэмпіёнкі Уімблдана апошніх двух гадоў Алена Рыбакіна з Казахстана і Маркета Вондраўшава з Чэхіі, а таксама трохразовая фіналістка турніраў «Вялікага шлема» Онс Жабер з Туніса.

Тэнісісткі накіравалі ў арганізацыю трохстаронкавы дакумент 5 кастрычніка.

Паводле інфармацыі выдання, спартсменкі запатрабавалі гарантаванай аплаты працы ў памеры 500 000 даляраў для тэнісістак з топ-100, 200 000 — для гульцоў з рэйтынгамі 101-175 і 100 000 — для рэйтынгаў 175-250.

Таксама тэнісісткі папрасілі роўных прызавых з мужчынамі, кампенсацый у выпадку дэкрэтнага адпачынку або траўмаў, дапамог і льгот па догляду за дзецьмі, больш гнуткага раскладу турніраў.

Спартсменкі, як сцвярджаецца, папрасілі даць ім адказ да 13 кастрычніка, аднак не атрымалі яго. Замест гэтага кіраўнік WTA Стыў Сайман правёў сустрэчы з гульцамі 16 і 26 кастрычніка, на якіх тэнісісткі не атрымалі змястоўных адказаў на вылучаныя патрабаванні.

Раней Арына Сабаленка заяўляла, што вельмі расчараваная ўзроўнем арганізацыі выніковага турніру WTA ў мексіканскім Канкуне. Яна адзначыла, што адчувае непавагу з боку асацыяцыі.

У чэрвені WTA абвясціла аб пагадненні, якое будзе гарантаваць роўную аплату працы для мужчын і жанчын, але не раней за 2027 год для найбуйнейшых турніраў і за 2033 год для больш дробных. Некалькі вядучых тэнісістак заявілі, што не разумеюць, чаму ім даводзіцца чакаць так доўга.

Чытайце таксама:

«Я не справіўся. Мы ўсе схільныя рабіць памылкі». Максім Мірны пакаяўся, што ў 2020-м падтрымаў народ, а не рэжым

Серэна Уільямс выразала з сумеснай фатаграфіі Арыну Сабаленка

Арына Сабаленка спыніла свой выбар на машыне за 260 тысяч даляраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
27
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
11
0
Рэферэнт/адказаць/
02.11.2023
Можна напісаць рэферат на тэму «Ябацькі—клазетныя капіталісты».
02.11.2023
За Свабоду!, За Свабоду!, какие ровные права, хартейское чудо? они получают ровно столько сколько стоят на спортивном рынке..
0
Гогел/адказаць/
03.11.2023
«трэба болей золата» « Нужно болше золота».
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930