Знайсці
30.10.2023 / 23:3522РусŁacБел

«Я дакладна не буду горда хадзіць з расійскім пашпартам». Порназорка, найбольш папулярная ў беларусаў, хоча атрымаць грамадзянства ЗША

Расійская порнаактрыса Юлія Раманава, больш вядомая пад псеўданімам Eva Elfie, заявіла, што адмовіцца ад расійскага грамадзянства на карысць амерыканскага. Паводле яе слоў, ёй ужо ўхвалілі грын-карту па «візе талентаў».

Пра гэта Юлія распавяла ў інтэрв'ю Ірыне Шыхман.

Тое, што грын-карту порнаактрыса атрымала менавіта па «візе талентаў», яна ўспрымае як паказчык, што «яе прафесія нармальная».

«Я не падтрымліваю агрэсіі Расію ў бок Украіны», — падкрэсліла актрыса.

Яна згадвае, як на платформе OnlyFans сталі блакаваць расійскіх актрыс.

«Калі ў цябе расійская грамадзянства, табе трэба памяняць дакументы, або цябе выдаляць са старонкі. Гэта асноўны заробак актрыс для дарослых. Усе пачалі мяняць дакументы ці пераходзіць на іншыя пляцоўкі».

Раней Eva Elfie унеслі ва ўкраінскую базу «Міратворац» за здымкі порна на тэрыторыі анексаванага Расіяй Крыма.

Тое, што яна — самая папулярная порнаактрыса ў Беларусі, стала вядома са статыстыкі партала Pornhub 2021 года.

Чытайце таксама:

Расійскія вэбкам-мадэлі выдаюць сябе за беларусак і ўкраінак, каб пазбягаць хэйту з-за вайны

Playboy разарваў кантракт з порнаактрысай за яе падтрымку Палесціны

Бразільская пара замяніла трэніроўкі ў спартзалах на штодзённы сэкс-марафон. Расказваем, ці паспяховы досвед

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
12
Ха-ха
28
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
01.11.2023
Нярускі, Расскажи про это Зянону Пазняку. Он тебе поведает, как он как раз по этой причине пролетел с народной любовью. Из-за его фанатизма по языку его шугались все белорусы. Теперь вот вы опять решили наступить на те же грабли. Или это такой бот от гэбни? Мол тогда получилось, почему не использовать проверенное средство?
1
Malanka /адказаць/
03.11.2023
Нярускі, a na Latine? Taksama banit?
0
mikola ramanau/адказаць/
07.11.2023
Malaiczyna ! Baczna dzjauczyna *z galavoi*! Vo kago u Prezydenty ! Skada- narod ni padtrymae.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930