Знайсці
27.10.2023 / 13:2510РусŁacБел

Лукашэнка пра нелегальных мігрантаў: Мы нікога тут лавіць не будзем

Падчас размовы з праўладнымі журналістамі ў Мінскім раёне Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне пра сітуацыю з мігрантамі на заходніх межах.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

«Не толькі кожны дзень, а некалькі разоў на дзень падкідваюць трупы. І трупы, і паламаных, і пераламаных. Я папрасіў прэс-сакратара: не трэба нічога хаваць. Пакажыце, што яны робяць. У нас гэтыя кадры ёсць. Трэба гэтаму «цывілізаванаму» свету паказваць, які там «райскі сад», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Наша пазіцыя светлая і зразумелая: мы не адстойнік. Мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы іх паклікалі. Хай ідуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, хоць ніхто мігрантаў не клікаў.

«Мы ім верылі. А калі не верылі, ішлі заўсёды насустрач, працягвалі руку. А яны ў нас кідалі камяні. Але мы гатовыя пераступіць цераз гэта. Трэба глядзець наперад. Цераз гэта трэба ўмець пераступіць і ісці наперад, дамаўляцца. Мы да гэтага гатовыя», — дадаў ён.

Сітуацыя з мігрантамі абвастрылася ў лістападзе 2021 года, калі некалькі тысяч мігрантаў, пераважна з Сірыі і Ірака, штурмавалі польскую мяжу. Польшча не пускала іх, і беларускія ўлады былі вымушаныя размясціць іх у спецыяльным лагістычным цэнтры каля мяжы, а потым іх вярнулі часткова на радзіму эвакуацыйнымі рэйсамі.

Улетку 2023 года Польшча, Латвія і Літва папярэдзілі, што калі пачнецца новая фаза міграцыйнага крызісу, мяжа з Беларуссю будзе цалкам закрытая.

Чытайце таксама: 

Амаль усе затрыманыя на мяжы з Польшчай мігранты маюць свежыя расійскія візы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
23
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6
1
невялікі камбінатар/адказаць/
27.10.2023
Русакі выдаюць візы і закідваюць на мяжу турыстаў. Суседзі пасля чарговай эскалацыі зачыняюць межы. 3% вешае жалезную заслону чужымі рукамі і кажа "мы тут ніпрычом", інтэнсіўная эміграцыя перапыняецца ці змяняе вектар на ўсход. Профіт.
0
Refresh/адказаць/
27.10.2023
Якраз наадварот. Гэта ты і твой сынок разам з тваімі памагатымі як тыя маўпы кідаюць камяні ў памежнікаў суседняй краіны. Гэта ты падкідваеш трупы мігрантаў пад мяжу суседняй краіны. Гэта ты кідаеш мігрантаў на суседзяў падганяючы іх. Гэта на тваіх сініх лапах кроў гэтых мігрантаў. Гэта ты здзейсніў чарговае злачынства супраць чалавечнасці. І гэта ты давёў краіну да галечы ў якой нават мігранты з Азіі і Афрыкі не жадаюць заставацца ды жыць. Менавіта ты, той самы якога народ Беларусі не абіраў. Каб як мага хучэй ты адправіўся к Аіду у пекла.
0
пипеткин/адказаць/
27.11.2023
Не уважаемый президент. Вы видимо совершенно не в курсе, что имеется закон о границе, который должны свято выполнять появляющиеся у границы и пересекающие её. В законе всё прописано чётко у кого какие права и обязанности. Я поражён на сколько наш самоназначенный не компетентен в данном вопросе. Да и в остальных то-же. Очень жаль из-за одного некомпетентного зря потеряли 30 лет, оччень жаль
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930