Знайсці
27.10.2023 / 10:005РусŁacБел

Ніякіх ДНЖ у блізкіх сваякоў і паліграф. Для дыпламатаў увялі новыя правілы прыёму на службу

Учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №334, які ўносіць змены ў Палажэнне аб дыпламатычнай службе. Ён увёў дадатковыя абмежаванні для прыняцця і знаходжання на службе.

Фота: МЗС

Раней перашкодай стаць дыпламатам было замежнае грамадзянства жонкі ці мужа. Зараз на пасаду не могуць прэтэндаваць і тыя, у каго муж ці жонка маюць замежны дазвол на жыхарства ці іншы дакумент, які дае права на пастаяннае пражыванне за мяжой ці льготы там у сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальнай прыналежнасцю.

Рашэнне аб прыёме на дыпламатычную службу (ці працягненні знаходжання на ёй) чалавека, у чыіх блізкіх сваякоў ёсць такі замежны дакумент узгадняецца з КДБ.

Пры прыёме на працу дыпламатаў будуць абавязваць праходзіць паліграф.

Да прычын, з якіх могуць адклікаць з пасады, дадалі парушэнне патрабавання заканадаўства аб дзяржаўных сакрэтах, а таксама выдаванне службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюду. Звольніць дыпламата могуць, калі ў яго мужа ці жонкі акажацца ДНЖ іншай дзяржавы (ці падобны дакумент). Або калі ДНЖ ёсць у кагосьці з блізкіх сваякоў і КДБ палічыў гэта непрымальным.

Раней беларусаў, якія атрымалі ДНЖ ці карту паляка, абавязалі паведамляць пра гэта беларускім уладам. Вядомы выпадкі, калі на прадпрыемствах работнікаў з картамі паляка выклікалі да кіраўніцтва і прымушалі адмовіцца ад дакумента, які дае права жыць за мяжой.

Як тлумачаць улады, абноўленыя нормы ўлічваюць змяненне міжнароднай абстаноўкі, падыходы і даручэнні Лукашэнкі да арганізацыі работы органаў дыпламатычнай службы і характар задач на гэтым этапе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
0
Посол Сидорук, и моя в Лондоне/адказаць/
27.10.2023
У ряда действующих и бывших тнпослов дети отучились в Лондоне, Берлине и работают там. И что? Савиных дочка вообще кайфует, и что? На себя посмотрите, мерзавцы.
0
Ёсік/адказаць/
27.10.2023
На паліграфе ўсе пасыплюцца на адным пытаньні аб любові да дырэктара саўгаса. Ціск падымецца, шчочкі зачырванеюць, маленькім струменьчыкам па сьпіне пацячэ пот. Мне вось цікава, яны каго рыхтуюць? Лукашэнка, няўжо ў вакууме жыць добра? Ты ж нікчэмны стары дзед. Краіна ў гаўнішчы, хутка скончыцца Беларусь. Тваю магілу хаваць прыйдзецца, бо беларусы не кветкі панясуць, а сікаць на яе будуць прыходзіць.
27.10.2023
Коленька в шоколаде
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930