Знайсці
26.10.2023 / 10:45РусŁacБел

У Літве зуброў вырашылі пасяліць каля мяжы з Беларуссю

У Літве папуляцыю зуброў пачалі аднаўляць у канцы 1960-х, калі ў Пашыляй (Панявежскі раён, калі мяжы з Латвіяй) з Расіі прывезлі і змясцілі ў спецыяльны загон дваіх зуброў.

Зубры ў Белавежскай пушчы. Фота: Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

У 1970 г. іх прывезлі яшчэ восем. З 2003 года статак стаў хутка павялічвацца, таму жывёл пачалі выпускаць на волю, піша Delfi.lt.

Цяпер у Літве на волі жыве каля 250 зуброў (у Кедайняйскім, Кракенаўскім, Укмяргскім і Радзівілішкаўскім раёнах на поўначы краіны).

Аднак з-за развітой сельскай гаспадаркі ў рэгіёне зубрам стала цесна, таму ўжо 10 гадоў таму пачалі думаць аб іх перасяленні ў Дзукію (поўдзень краіны).

Google.maps

Еўрасаюз выдзеліў грошы на абсталяванне загонаў паміж Марцынконісам і Зярвінасам, гэта каля самай мяжы з Беларуссю, з беларускага боку — Бершты, Парэчча і Забалаць. Новы зуброўнік ужо адкрыты і прымае наведвальнікаў.

Зубры ў Кедайняйскім і Панявежскім раёнах наносяць значны ўрон фермерам. На поўдні Літвы сельская гаспадарка не такая інтэнсіўная, як у цэнтральнай частцы.

«Зубры ў гэтых мясцінах — не навіна, гадоў 40 таму яны прыходзілі з Беларусі. Людзі іх бачылі часцей, акрамя таго, у людзей была гаспадарка: свінні, каровы, агароды — буракі, морква… А цяпер нічога няма, суцэльныя лугі. Зубры нясмелыя, у нашых лясах ужо цяпер на волі жыве 8-9 зуброў, але паляўнічыя і егеры іх не сустракаюць. Зубры хаваюцца, ледзь пачуюць людзей», — сказаў стараста Марцынконіса Вілюс Пятрашка.

Зуброўнік у Дзукійскім нацыянальным парку разлічаны на 20-25 зуброў.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы падлічылі ўсіх зуброў

На Слонімшчыне вялікі зубр патрапіў у балотную пастку

У Пружанскім раёне знайшлі пяць загінулых зуброў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера