Знайсці
25.10.2023 / 12:4713РусŁacБел

15-гадоваму сыну Кадырава ўручылі ордэн ад Карачаева-Чаркесіі. Учора ён атрымаў прэстыжную ўзнагароду Татарстана

Кіраўнік Карачаева-Чаркесіі ўзнагародзіў Адама Кадырава ордэнам, як паведамляецца, за заслугі перад Рэспублікай. Учора сын кіраўніка Чачні, які збіў арыштаванага ў СІЗА, атрымаў другую па значнасці ўзнагароду Татарстана.

 Рамзан і Адам Кадыравы

Паведамленне аб рашэнні ўзнагародзіць Адама Кадырава ордэнам «За заслугі перад Карачаева-Чаркескай Рэспублікай зʼявілася ў тэлеграм-канале кіраўніка рэгіёна Рашыда Тэмрэзава.

Тэмрэзаў тлумачыць, што прысудзіў узнагароду сыну Кадырава «за яго асабісты ўклад у развіццё міжнацыянальнага і міжрэгіянальнага адзінства» і «ўмацаванне ісламскіх каштоўнасцяў».

Ён назваў Адама Кадырава «сапраўдным патрыётам сваёй малой радзімы».

Учора кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў уручыў 15-гадоваму сыну кіраўніка Чачні Адаму Кадыраву ордэн «Дуслык» — другую па значнасці ўзнагароду ў рэспубліцы.

Перад гэтым Адам Кадыраў стаў Героем Чачні.

Адам Кадыраў стаў шырока вядомы пасля таго, як збіў у СІЗА зняволенага Мікіту Жураўля, арыштаванага за спаленне Карана. Па расійскіх законах, гэта зʼяўляецца крымінальным злачынствам. Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў адмовіўся даваць каментары на гэты конт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
25.10.2023
пресса бурлит, не кончаны толькі кожны двухсоты
2
Рэчаіснасьць /адказаць/
25.10.2023
Руслан, якім месцам тут муслімы? Сумняваюся што сабж Каран хоць раз прачытаў
1
Рэчаіснасьць /адказаць/
25.10.2023
Павел, нармальны стан рашкі, вучы гісторыю
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера