Знайсці
24.10.2023 / 08:057РусŁacБел

Трамп назваў Орбана кіраўніком Турцыі і дадаў, што Турцыя мяжуе з Расіяй

45-ы прэзідэнт ЗША і патэнцыйны кандыдат на выбарах 2024 года Дональд Трамп пераблытаў імёны сваіх міжнародных калегаў падчас перадвыбарнай прамовы ў панядзелак у Нью-Гэмпшыры.

Дональд Трамп. Фота: Sue Ogrocki / AP

«Увесь свет выбухае. Вы ведаеце, для мяне вялікі гонар — ёсць такі чалавек, Віктар Орбан, хто-небудзь калі-небудзь чуў пра яго?» — сказаў Трамп, маючы на ўвазе ўсё ж, відаць, прэм'ер-міністра Венгрыі.

«Ён, напэўна, адзін з наймацнейшых лідараў у свеце. Ён лідар Турцыі», — нечакана дадаў былы прэзідэнт ЗША.

Потым ён сказаў, што Орбан мае «фронт» з Расіяй. Аднак ні Турцыя, ні Венгрыя не маюць мяжы з Расіяй.

Раней экс-прэзідэнт ЗША называў стыль кіравання прэм'ера Венгрыі «неаліберальнай дэмакратыяй» і прымаў яго ў Белым доме ў 2019 годзе.

Чытайце таксама:

Трамп паехаў у палі і распісаўся на камбайне

Суд прызнаў Трампа вінаватым у махлярстве

У Джорджыі Трампа сфатаграфавалі для паліцэйскага дасье

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
24.10.2023
Амерыканцы у пытаньнях геаграфіі і гісторыі заўжды былі сапраўднымі доўбнямі. Вось проста - ДОЎБНІ. І амаль 100%. Гэта можна акрэсліць як іх пэўную трагедыю.
0
Андрусь/адказаць/
24.10.2023
Папулісты ўсюды і заўжды паводзяцца аднолькава. Як казаў у сваім фільме Хашчавацкі - галоўнае гаварыць упэўнена і пераканаўча. "СкарынА жыў і ў Піцеры. І тварыў там. Расіяні з гордасцю а нём гаварат". Пераканаўча? Пераканаўча! Ну з гэтай жа серыі і Орбан - прэзідэнт Турэччыны, якая мяжуе з расіяй.  
24.10.2023
Если его избиратели верят в Qanon, почему бы не поверить в это. Факты? Ну, тем хуже для фактов. Упростил историю для реднеков.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930