Знайсці
22.10.2023 / 21:233РусŁacБел

Лётчыкаў вучылішча на поўдні Расіі спрабавалі атруціць тортам

Лётчыкаў з Армавірскага вайсковага авіяцыйнага вучылішча (Краснадарскі край Расіі) спрабавалі атруціць з дапамогай вялізнага торта. Яго дастаўшчыкам называюць выхадца з украінскага Мелітопаля.

Фота: «База»

Як піша канал Fighterbomber, торт і скрынку з алкаголем даставілі на 20-ю гадавіну выпуску з вучылішча. Хто гэта замовіў, спачатку было невядома, таму торт есці не сталі (хоць і паспелі разрэзаць), а вырашылі спачатку даведацца, хто ж яго прынёс. Паводле даных канала, пазней аказалася, што адразу пасля дастаўкі кур'ер хутка з'ехаў з Армавіра і пасля гэтага купіў білет на самалёт. Усё гэта выклікала яшчэ больш падазрэнняў.

Дастаўшчыка затрымалі — ён аказаўся выхадцам з Мелітопаля. Пазней ён нібыта прызнаўся, што торт быў атручаны, таксама як і некалькі бутэлек алкаголю.

Крыніцы канала «База» сярод удзельнікаў мерапрыемства таксама распавядаюць версію пра спробу атручвання. Па словах крыніц, торт і напоі былі дастаўленыя кур'ерам у рэстаран раніцай 21 кастрычніка, калі там яшчэ не было нікога з выпускнікоў лётнага вучылішча.

Пры гэтым, паводле даных крыніц «Базы», у аэрапорце Стаўрапаля 21 кастрычніка на запыт армавірскіх аператыўнікаў сапраўды быў затрыманы ўраджэнец Мелітопаля, 32-гадовы Сямёнаў Е. Ён спрабаваў вылецець у Маскву дзённым рэйсам. Цікава, што ў вышук ён быў пададзены 21 кастрычніка па артыкуле 162 КК РФ «Разбой». Аднак гэта магло было зроблена таму, што не было ніякіх доказаў яго датычнасці да здарэння. Пасля затрымання па яго прыехалі аператыўнікі з Армавіра.

Паводле звестак «Базы», цяпер аператыўнікі шукаюць кандытараў і іншых датычных да няўдалай дыверсіі. Афіцыйных пацвярджэнняў гэтай інфармацыі няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
8
Ха-ха
23
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
11
20
mikola/адказаць/
22.10.2023
Vyrashyli atravic ? Geta ni dobra ! Magli zaginuc ludzi a im jasce na Vainu ljacec.
4
пацукі ў вадаправодзе/адказаць/
22.10.2023
тое ж самае
1
жаль, что не съели/адказаць/
23.10.2023
эх
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031