Знайсці
21.10.2023 / 18:0411РусŁacБел

Кампанія Mark Formelle прадставіла вобразы для спатканняў і абурыла падпісчыкаў

Кампанія Mark Formelle паказала ў сваім інстаграме вобразы для дзяўчат на спатканне. І ўсё нібыта добра, калі б не адзін скандальны момант, піша Blizko.by.

Мадэль на відэа прымярае розныя камплекты, у якіх можна пайсці на спатканне. Напрыклад, для сустрэчы з юрыстам ідэальным будзе дзелавы касцюм, з праграмістам — джэмпер і штаны карга, з медыкам — сукенка з белым каўнерыкам.

А вось апошні вобраз — для спаткання з аб'юзерам — збянтэжыў некаторых падпісчыц. З уборам усё выдатна — дзяўчаты яго ацанілі, але з нагоды таго, ці варта ў прынцыпе мець справу з аб'юзерам, разгарэлася дыскусія. І Mark Formelle давялося апраўдвацца.

Адна з карыстальніц напісала, што да аб'юзера «наогул лепш не хадзіць на спатканне. Патрэбна была піжама на гэтым месцы — таму што дама засталася дома».

Іншая дадала: «Не было б так смешна, калі б ведаў народ рэальнасць… Аб'юзер — гэта той чалавек, які не даруе, калі не заб'е, то задушыць усе вашы жаданні, эмоцыі, характар у цэлым».

«Лепш не хадзіць, таму што сукенка там можа і не выратаваць», — адзначыла трэцяя.

Спецыялісты кампаніі напісалі ў каментарах, што гэта вобраз для апошняга спаткання. «Убіраемся і ідзем развітвацца», — растлумачылі задумку ў Mark Formelle.

Чытайце таксама:

Mark Formelle зрабіў рэкордную карціну са шкарпэтак

Mark Formelle прэзентаваў шкарпэткі з цытатамі з «Песняроў»

Цяпер і Барбі можа «купляць беларускае». Mark Formelle паказаў калекцыю адзення для лялек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
45
Ха-ха
18
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
8
0
Змагар/адказаць/
23.10.2023
Спокойно, они так (обьюзер) теперь ментов всех мастей называют!
23.10.2023
Аб'юзер — гэта той чалавек, які не даруе, калі не заб'е, то задушыць усе вашы жаданні, эмоцыі, характар у цэлым». я што - не падазравала столькі год, что з аб'юзарам жыву? у мяне ўвогуле мажліва самы цяжкі выпадак... дзе былі тады мае вочы? не дай бог нікому такога
23.10.2023
Ганьба канешне, а то. Калі мы будзем лічыць псіхалагічны, а часцей за ўсё — яшчэ і фізічны гвалт смешным, смяяцца з тых, хто абурыўся, то Лукашэнка адразу зрынеццца. Можна яшчэ да беларускай мовы абыякава аднесціся, бо эканоміка важнейшая. Дадаць словы «пратэстоўцы самі вінаваты», «не да законаў» — і мы нарэшце будзем вызваленыя. Каментары чытаць агідна, такое глупства напісана. Аб'юз — мэтанакіраванае знішчэнне годнасці, давядзення да самагубства, адбіранне чужых грошай, пагрозы жыццю, татальны кантроль з боку сталкера, які можа не адвязацца пасля, і ніякая ментоўка тут не дапаможа. І ўсё на падставе «кахання». Калі б яны выпусцілі сукенку «для спаткання з вагнераўцам» вой быў бы да нябёсаў, але ж тут іншае. Не будзе ніколі ў Беларусі ні дэмакратычнага кіраўніцтва, ні адэкватных выбаршчыкаў, ні пакуль ўсе не зразумеюць, страшная бяда тысяч людзей па ўсім свеце, тых, хто яе перажыў, іх блізкіх і тых, хто не перажыў такія «адносіны» — не нагода смяяцца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031