Знайсці
20.10.2023 / 11:2418РусŁacБел

Нявестка Лукашэнкі напісала песню па-беларуску. Выканаўцу для яе шукалі праз кастынг

А саму песню выконвалі на патрыятычным форуме.

Дуэт, які спявае песню на словы Сялук «Сапраўды». Фота: сацсеткі

Ганна Сялук (творчы псеўданім Ганны Сяргееўны Лукашэнка, нявесткі Аляксандра Лукашэнкі) нядаўна напісала новую песню — на гэты раз пра каханне. Пад трэк «Сапраўды» шукалі дуэт. У пару паставілі маладых артыстаў Арцёма Скароля і Леру Бернатовіч.

«Падбіралі дзяўчыну менавіта Арцёму. Праводзілі кастынг, у школе мастацтваў мяне знайшлі», — расказала ў эфіры СТБ Лера.

Песню «Сапраўды» выпусцілі ў чэрвені. За гэты час Лера і Арцём выступілі на многіх канцэртах. У тым ліку на патрыятычным форуме да Дня народнага адзінства ў «Мінск-Арэне». Учора выпусцілі кліп.

Песня — на беларускай мове. Вось як гучыць прыпеў:

Сапраўды
Толькі ты адна,
Адзін толькі ты!
Нашы зоркі на дваіх сапраўды,
Твае вочы
І да неба масты…
Толькі разам подых наш
Сапраўды.

Арцём з Ашмянаў, сёлета скончыў школу. Удзельнічаў у беларускім нацыянальным адборы на дзіцячае «Еўрабачанне» і ў шоу «Голас. Дзеці» ў Расіі ў 2020-м. Ён ужо выконваў песню Сялук — яна называецца «Што ты зрабіў для Радзімы?».

Лера вучыцца на другім курсе Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Песню гэту выпусціла «Музыкальная медыякампанія», дзе ў якасці аўтаркі і працуе Ганна Сялук. Намесніца дырэктара кампаніі Таццяна Кулакова — сястра Ганны Лукашэнкі. 

Раней нявестка Лукашэнкі напісала песні «Бульбадэнс», «Ах, Аляксандр», «Беларуская жонка», якія актыўна раскручвалі на дзяржаўным ТБ і радыё. Яна ж напісала песні для МУС, МНС, арміі і гімн пракуратуры.

Летась на дзяржаўным конкурсе «Песня года Беларусі» нявестку Лукашэнкі прызналі найлепшай аўтаркай словаў. А найлепшай песняй прызначыла песню на яе словы «За намі праўда».

Чытайце таксама:

Доктар Марыярці беларускай эстрады. Вы не паверыце, хто піша патрыятычныя песні для дзяржТБ і карпаратываў сілавікоў

Гэта песня насмяшыла беларускі інтэрнэт. Але яшчэ цікавей тое, хто яе напісаў

«Не крыўдзіце яго проста без прычыны». Нявестка Лукашэнкі прысвяціла яму новую песню

Усе свае на чале з нявесткай Лукашэнкі. У Беларусі назвалі найлепшую песню 2022 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
38
Ха-ха
17
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
3
20.10.2023
Забіваць габрэяў дапамагалі і былыя чырвонаармейцы. Пытанне не толькі ў тым хто забіваў. Але і ў тым чаму і за што забівалі? Забівалі па нацыянальнай прыкмеце. Рабілі злачынства супраць чалавечнасці. Лукашысты так сама робяць злачынства супраць чалавечнасці як і гітлераўцы, як і сталіністы. Лукашысты катуюць і забіваюць беларусаў па іх палітычным поглядам, забіваюць за іншадумства. А гэта адна з прызнаных прыкмет міжнароднага злачынства супраць чалавечнасці. Так сама лукашысты як і іх гітлераўскія настаўнікі, як любімы лукашэнкаю гітлер, вешаюць захопленым і незаконна пазбаўленым волі беларусам жоўтыя біркі, памячаючы людзей як скаціну. Так сама як габрэям вешалі жоўтыя зоркі пад час галакосту. Пасля той русіфікацыі якую стварыў ўласнымі сінімі пальцамі Лукашэнка. Пасля ўсіх тых злачынстваў супраць чалавечнасці якія тварыў і якія творыць Лукашэнка ў адносінах да беларускага народу. Перад маімі вачмі стаяць беларусы як пад маскоўскай акупацыяй царызму і камунізму. Беларусы якія як і габрэі стагоддзямі, доўгі час былі пазбаўлены сваёй краіны, сваёй зямлі, сваёй мовы, сваёй школы, свабоды, культуры, гісторыі. Права людьмі звацца. Народ які не можа спакойна жыць на зямлі сваіх продкаў. Які пазбаўлены ўлады ў сваёй краіне. Не бачу іншых прыкладаў. Не бачу нічога іншага. Бо ў маёй памяці на генетычным узроўні перад вачыма стаяць печы, газавыя камеры, здзекі над маім народам які хапаюць, пазбаўляюць волі, б'юць, забіваюць і гатовы масава вынішчаць толькі за тое што народ не жадае быць скотам, а быць Чалавекам. Я перад вачыма бачу адных і тых жа дзяўчат. Дзяўчат у лукашэнкаўскай "белоруссии" за дротам і з жоўтымі біркамі як ў скаціны. З закатаванымі вачамі якія высахлі ад слёз. І дзяўчат якімі яны павінны быць у вольнай Беларусі. Прыгожых дзяучат. З ўсмешкамі, кветкамі. Счаслівых дзяўчат. І мой народ які павінен быць счаслівым ў вольнай краіне. Дзе народ мае вольнасці і мае зброю каб бараніць сваю свабоду, і дзе ніводная асоба ці сямейка, не знаходзіцца вышэй закону.
1
Do you /адказаць/
20.10.2023
Калі б звярнуліся да паважаючай сабе Адміністрацыі ў вольнай краіне (а не акупацыйнай адміністрацыі) прыбраць беларускую лацінку: "потому шта он не понимает". Адказ павінен быць такім: А як вы спадар школу скончылі? Што не "понимаеш" беларускую мову ці беларускую лацінку? Вам даражэнькі трэ падвучыцца. Бо патрэбна вам павысіць узровень сваёй адукацыі, а не патрабаваць іншым людзям стаць меньш адукаванымі. Калі нехта не граматны, то гэта не азначае, што трэ прыбраць веды для ўсёй краіны. Ну і пытанне да адукацыі. А колькі гадзін па беларускай мове ў школах і колькі навогул беларускамоўных школ у Беларусі, што ёсць тыя хто "не понимает потому што он неуч из восточной белоруссии" згодна з дадзенымі ягонага звароту? Накіруйце чалавека ў вячэрнюю школу каб падвучыўся і стаў "понимать" а лепш разумець.
0
Вероятный/адказаць/
20.10.2023
Kub, дык і ходзіце ж. Бо чым рускамірны сіняпашпартны адрозніваецца ад дурня? Акрамя прыкарытных, вядома ж, якія маюць у той рускамірнасці інтарэс. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930