Знайсці
19.10.2023 / 11:247РусŁacБел

«Яшчэ адзін пакутлівы год па ШІЗА, карцарах і ізалятарах». Вынесены прысуд Змітру Дашкевічу

Палітвязень Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю ў ліпені пасля 16 месяцаў зняволення. Але яго пакінулі за кратамі нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Змітру дадалі год строгага рэжыму. 

«У тыдзень бацькоўскай любові, які адзначаецца ў краіне, мой муж, бацька чатырох маленькіх дзетак, атрымаў адзін год строгага рэжыму. Самы максімум.

За што фармальна па паперах? У рэальнасці, канешне, не гэта стала нагодай і прычынай. Але ў паперы паклалі: не выйшаў на прагулку, адзін раз з кімсьці паразмаўляў, ляжаў на падлозе ў ізалятары пасля начнога змагання з холадам.

За гэта мой муж атрымаў адзін год строгага рэжыму.

А дзеці атрымалі — яшчэ адзін год без бацькоўскай любові.

Я як магла рыхтавалася да гэтага «года». Але калі справа ў судзе разбілася ўшчэнт — у сэрца закралася надзея, што можа хаця б дадуць менш.

Калі пракурор учора запрасіла год строгага — я маліла Бога, каб быў хаця б іншы рэжым. Але не. Год строгага рэжыму. Адзін дзень ізалятара за адзін дзень турмы.

Яшчэ адзін пакутлівы год па ШІЗА, карцарах і ізалятарах. Яшчэ адзін год жыцця з вырваным сэрцам», — напісала жонка Змітра Наста на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Змітра Дашкевіча затрымалі ў красавіку 2022 года. Разам з жонкай Настай яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.

14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
37
0
Nizki pakłon/адказаць/
19.10.2023
Daj ža Boža hetym patryjotam Biełarusi Źmitru j Naście vytrymać niespraviadlivy pieraśled z boku hetaha sučasnaha Irada Lukašenki. Daj im pieramohu j spraviadlivaść nad jahonym złom.
0
Ёсік/адказаць/
19.10.2023
Якая сярлівая ўлада, які лукашэнка баязьлівец.
0
Freddy /адказаць/
20.10.2023
Скоты ***.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930