Знайсці
18.10.2023 / 15:5212РусŁacБел

Патрыярх Кірыл лічыць, што Расія засталася свабоднай дзякуючы ядзернай зброі

Расія засталася незалежнай і свабоднай дзякуючы ядзернай зброі, створанай «пад апекай прападобнага Серафіма Сароўскага». Пра гэта заявіў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, уручаючы фізіку Радыю Ількаеву ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені, піша ТАСС.

Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev / TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

«Радый Іванавіч — гэта, я б смела сказаў, вялікі рускі навуковец. Ён узначальвае ядзерны цэнтр, той самы, які быў створаны Курчатавым. Калі б не праца Курчатава, Радыя Іванавіча, іх калег, сабратаў, то цяжка сказаць, ці існавала б наша краіна. Яны стварылі зброю пад апекай прападобнага Серафіма Сароўскага, бо па Божай волі гэта зброя стваралася ў манастыры прападобнага Серафіма. Дзякуючы гэтай сіле, Расія засталася незалежнай, свабоднай, і, вядома, мы павінны ўсе захоўваць у нашых сэрцах і ў памяці гэты выдатны подзвіг нашых навукоўцаў, якія практычна выратавалі краіну», — сказаў кіраўнік РПЦ.

Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага, заснаваны ў снежні 1978 года, мае тры ступені. Першай ступенню ўзнагароджваюцца кіраўнікі памесных цэркваў, кіраўнікі міжнародных рэлігійных арганізацый і іншаслаўных цэркваў, прадстаўнікі органаў улады РФ.

Радый Ількаеў (нар. у 1938 годзе) — спецыяліст у галіне тэарэтычнай і эксперыментальнай ядзернай фізікі, аўтар і суаўтар звыш 600 навуковых прац па абароннай тэматыцы, адзін з распрацоўшчыкаў тэрмаядзерных зарадаў і мер павышэння бяспекі ядзернай зброі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
русский хамас нужно останавливать прямо сейчас/адказаць/
18.10.2023
Это очень опасные звоночки когда крайне религиозные фанатики (а рпц именно такой и является) срастаются с властью, да еще и начинают благословлять войну, агрессию и оружие, особенно ядерное.
18.10.2023
Православный мусульманин , ja kefir...ty debil...
1
Православный мучюсульманин/адказаць/
18.10.2023
mikola, Аллаху Акбар! Аллаху Акбар! Кафир, неверный, тебе объявлен ГАЗАВАТ!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930