Знайсці
18.10.2023 / 09:25РусŁacБел

Памёр Алег Ульянаў

«Практычна ўсе свае заняткі ператвараў у тэатралізаваныя паказы, выклікаючы ў слухачоў пачуццё заглыблення ў праблему», — паведамляецца ў некралогу пра выкладчыка факультэта фізічнага выхавання Магілёўскага дзяржуніверсітэта.

17 кастрычніка пайшоў з жыцця ветэран факультэта фізічнага выхавання, дацэнт кафедры спартыўных і медыка-біялагічных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Алег Іванавіч Ульянаў, паведамляе сайт універсітэта.

Фота: msu.by

Алег Ульянаў нарадзіўся 16 ліпеня 1947 года ў горадзе Усурыйск Прыморскага краю. У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і быў накіраваны на працу ў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1970—1972). Некаторы час працаваў у Магілёўскім тэхналагічным інстытуце (1973—1977).

З 1978 года — старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага педінстытута імя Аркадзя Куляшова (1978—1986), пазней — намеснік дэкана факультэта фізічнага выхавання (1987—1994), загадчык кафедры методык выкладання спартыўных дысцыплін (2002—2013), дацэнт кафедры методык выкладання спартыўных дысцыплін (2014— 2017), дацэнт кафедры спартыўных і медыка-біялагічных дысцыплін (2018—2023).

«Выдатны педагог, Алег Іванавіч практычна ўсе свае заняткі ператвараў у тэатралізаваныя паказы, выклікаючы ў слухачоў пачуццё заглыблення ў праблему. Высокая эмацыйнасць, бездакорная логіка высноў, маляўнічыя прыклады рабілі яго лекцыі яркімі і запамінальнымі», — гаворыцца ў некралогу ВНУ.

Прыроджаная інтэлігентнасць і хвацкае пачуцце гумару дазвалялі Алегу Іванавічу згладжваць самыя вострыя вуглы і мірыць самых заўзятых апанентаў. Выключная працаздольнасць, уменне не проста зацікавіць, а захапіць і павесці за сабой зрабілі яго безумоўным лідарам у сваёй галіне навукі і ў педагагічнай дзейнасці.

Алег Ульянаў не абмяжоўваў кола сваіх інтарэсаў спортам, якому прысвяціў усё жыццё, выдатна разбіраўся ў мастацкай літаратуры, жывапісе, пакінуў пасля сябе велізарную колькасць вершаў.

Чытайце таксама:

Памёр Сяргей Сівоха — адзін з самых пазнавальных КВЗ-шнікаў 

Памёр расійскі кампазітар Генадзь Гладкоў. Ён пісаў музыку для культавых фільмаў

Памёр былы прэзідэнт Фінляндыі і нобелеўскі лаўрэат Марці Ахцісаары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031