Знайсці
17.10.2023 / 15:435РусŁacБел

Бацькоў і брата чэмпіёна свету па самба Сцяпана Папова звальняюць з працы

У пачатку кастрычніка бацькі і брат вядомага беларускага самбіста Сцяпана Папова былі затрыманыя і асуджаныя на 10 сутак. Сёння стала вядома, што іх звальняюць з Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Волат», дзе яны працавалі трэнерамі па дзюдо і самба, піша «Люстэрка».

Сцяпан Папоў. Фота з фэйсбука

— Усе трэнеры па дзюдо і самба звольненыя. З 18 кастрычніка. Бо не выходзілі на працу 10 сутак, знаходзячыся ў ізалятары Лепеля за падпіску ў фэйсбуку на інфармацыйныя рэсурсы, якія з 2021 года прызнаныя экстрэмісцкімі. Артыкул 19.11 частка 2 (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі) Адміністрацыйнага кодэкса, — сказана ў паведамленні школы.

«Люстэрка» звязалася са Сцяпанам Паповым, які знаходзіцца ў Польшчы, каб ён пракаментаваў звальненне родных:

— Адэкватнасць у Беларусі сёння адсутнічае. Дзе тут адэкватнасць: пасадзіць пенсіянераў (бацьку 65 гадоў, а маме 64) на дзесяць дзён у камеры без матрацаў за тое, што яны падпісаныя на нейкія каналы, якія нават не глядзяць, або пакараць іх за пазіцыю сына? Атрымліваецца, адным росчыркам пяра ўтоптваюць у бруд шматгадовыя дасягненні людзей, прыдумаўшы ідыёцкія законы.

Папоў — чэмпіён свету і двухразовы чэмпіён Еўропы, уладальнік Кубка свету, пераможца Еўрапейскіх гульняў. Ініцыяваў стварэнне ліста свабодных спартсменаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
47
0
Ганя/адказаць/
17.10.2023
Ёсік, у іх галовах не паўстаюць такія пытанні. Там няма чым думаць і разважаць, такія выканаюць любы загад, бо ў такіх няма ні сумлення, ні згрызотаў за зробленыя злачынствы.
0
Сатурн/адказаць/
17.10.2023
Спасает то, что хотя отец пенсионер, то есть, совсем без денег не останется, а вот брата в этом плане — жаль....А то, что дети без тренеров — да кого это волнует?
0
Аскольд /адказаць/
18.10.2023
Сатурн, ага, не застанецца .Мы памятаем пенсіянера Ш. і памер яго пенсіі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031