Знайсці
12.10.2023 / 23:404РусŁacБел

РПЦ узнагародзіла высланых з Балгарыі святароў, у тым ліку беларуса Павельчука

Руская праваслаўная царква вызначылася, што рабіць з высланымі з Балгарыі святарамі. Іх узнагародзілі і знайшлі ім месца.

 

Яўген Павяльчук. Фота: podvorie-sofia.bg

Грамадзянін Беларусі протаіерэй Яўген Павяльчук вызвалены ад пасады сакратара падворка РПЦ у Сафіі і накіраваны ў распараджэнне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна. Яму таксама вынесена падзяку «за понесенные труды». Рашэнне было прынята 11 кастрычніка на пасяджэнні Свяшчэннага сінода РПЦ, паведамляе сайт Маскоўскага патрыярхата, заўважыў reform.by.

Расіянін архімандрыт Васіян (Мікалай Змееў) вызвалены ад пасады настаяцеля падворка ў Сафіі і прызначаны начальнікам Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме. Яму таксама вынеслі падзяку.

Акрамя гэтага, Сінод РПЦ выказаў «катэгарычны пратэст у сувязі з грубымі і дыскрымінацыйнымі дзеяннямі балгарскіх уладаў», якія выслалі з Балгарыі Павельчука, Змеева і яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі Уладзіміра Банько.

21 верасня святароў дэпартавалі з Балгарыі на загад кіраўніка Дзяржагенцтва нацыянальнай бяспекі. Іх пазбавілі права на ўезд і пражыванне ў Балгарыі на 5 гадоў.

Спецслужбы Балгарыі патлумачыў рашэнне тым, што святары вялі дзейнасць, накіраваную супраць нацыянальнай бяспекі Балгарыі.

Чытайце таксама:

З Балгарыі высылаюць трох чалавек, звязаных з Беларускай праваслаўнай царквой. Хто яны?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6
0
День памяти преподобного Кириака Палестинского/адказаць/
13.10.2023
"вынесена падзяка «за понесенные труды». Рашэнне было прынята 11 кастрычніка на пасяджэнні" коммунистической ячейки при профессиональном союзе служащих и мастеровых БПЦ
13.10.2023
Мерзость
13.10.2023
вот истинное лицо биларусика... и не надо иллюзий. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930