Знайсці
11.10.2023 / 12:01РусŁacБел

Зяленскі: Мне здаецца, што мы знаходзімся ў апошняй стадыі вайны, але самай складанай

Прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю румынскім СМІ зноў распавёў, што гатовы балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах, калі яны адбудуцца падчас вайны, але калі вайна скончыцца — то не, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі падчас святкавання Дня незалежнасці Украіны. 24 жніўня 2023 года. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

У Зяленскага зноў спыталі, ці балатаваўся б ён на выбарах.

«Калі б вайна працягвалася — так, калі б вайна скончылася — не. Я не магу ўцячы падчас вайны… Я не магу вам назваць дакладнай даты, я думаю, што ніхто (не можа)… Я ведаю, што мы ідзем у контрнаступленне, што Расія сыдзе з нашых тэрыторый. Мне здаецца, я ведаю, калі, але я таксама не магу вам гэтага сказаць.

Гэта апошні этап вайны. Гэта не яго сярэдзіна. Першым этапам была акупацыя, за якой было спыненне наступу і ўзяцце ініцыятывы ў свае рукі. Мне здаецца, мы ў апошняй частцы. У нас шмат страхаў: грошы, зброя… Але мы ў апошняй частцы, самай складанай».

У жніўні 2023 года Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю партугальскім СМІ заявіў, што будзе зноў балатавацца ў прэзідэнты, калі выбары адбудуцца ў 2024 годзе падчас вайны, хоць перад гэтай кадэнцыяй хацеў абмежавацца адным тэрмінам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930