Знайсці
10.10.2023 / 14:3811РусŁacБел

У ДТЗ пад Вільняй загінуў палітуцякач, былы баец палка Каліноўскага

Увечары 9 кастрычніка недалёка ад Вільні ў ДТЗ загінуў грамадзянін Беларусі. Як высветлілася, ім быў гамяльчук Віктар Савіч, які вымушана з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе.

Фота: сацсеткі

Як пісала Delfi.lt, Віктар выйшаў з машыны, і яго збіў цягач, кіроўца якога не заўважыў чалавека на шашы.

Пра Віктара Савіча «Нашай Ніве» распавёў ягоны прыяцель Андрэй Шарэнда: яны абодва апынуліся ў Літве прыкладна ў адзін час і па падобных прычынах. Паводле Андрэя, Віктар Савіч трапіў у Літву ў 2021 годзе пасля таго, як супраць яго распачалі крымінальную справу:

«У Літве ён быў у статусе ўцекача. Пасля пачатку вайны ва Украіне 24 лютага ён спаліў каля беларускай амбасады свой беларускі пашпарт і практычна на наступны дзень добраахвотна паехаў на фронт, запісаўся ў полк Каліноўскага і прабыў там больш як паўгода, вярнуўся летась увосень. У Вільні ён актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, пісаў вершы, у тым ліку напісаў словы нефармальнага гімна палка Кастуся Каліноўскага».

Бацькі Віктара Савіча таксама былі вымушаны з'ехаць з Беларусі следам за сынам, але яны жывуць у іншых краінах, працягвае Андрэй Шарэнда:

«Цяпер яны прыехалі ў Вільню, дзе паліцыя даследуе інцыдэнт з ДТЗ. Як мне вядома, здарылася наступнае. Ён вяртаўся дахаты, гэта было ўжо практычна на мяжы Вільні, і ў ягонай машыне заглух матор. Віктар выйшаў зірнуць, што здарылася. У прыцемках кіроўца цягача яго не заўважыў…

У жыцці гэтага хлопца было шмат псіхалагічных цяжкасцей, але ён усё пераадолеў. І тут, у Вільні, ён пачаў жыццё наноў. Ён быў вельмі добрым сябрам, як заўжды дапамагаў у цяжкую хвіліну. Вельмі крыўдная, недарэчная і несвоечасовая смерць».

Як піша «Флагшток», Віктар Савіч удзельнічаў у баі, у якім загінуў вядомы беларускі добраахвотнік з пазыўным «Брэст», і франтавыя падзеі моцна ўразілі маладога чалавека. Тым часам спецслужбы Беларусі ўзялі ў закладнікі бацькоў Віктара. Сілавікі распачалі з добраахвотнікам прыватную перапіску, у якой яму пагражалі і публікавалі відэа бацькоў з турэмнай камеры. Ён разарваў кантракт з ЗСУ і патрапіў у скандал, калі яго інтэрвʼю з’явілася на прапагандысцкім канале «Беларусь 1».

Тое інтэрв'ю для дзяржТБ з Віктарам падманам запісаў літоўскі юрыст Мантас Данелюс (ён сказаў, што гэты ролік для амбасады ЗША) — у Літве яго цяпер судзяць па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць уладаў Беларусі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
72
Абуральна
0
3
Жыве Беларусь! Слава Украіні!/адказаць/
10.10.2023
Вечная слава Герою Беларусі!
2
Спадар/адказаць/
10.10.2023
Жыве Беларусь! Слава Украіні!,ЖЫВЕ ВЕЧНА! ГЕРОЯМ СЛАВА! 
0
Алярм-камізэлька/адказаць/
10.10.2023
Тутейшы, прычым у ЭЗ гэта абавязак
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031