Знайсці
08.10.2023 / 23:2018РусŁacБел

«Дзеянні палесцінцаў — гэта перамога Масквы і Мінска». Што пра падзеі ў Ізраілі пішуць лукашэнкаўскія СМІ

Радуюцца эскалацыі, кпяць з эмігрантаў з Беларусі і рэпосцяць расійскіх братоў па розуме. Сабралі асноўнае.

Палесцінцы каля знішчанага ізраільскага танка ля агароджы сектара Газа, субота, 7 кастрычніка 2023 г. Фота: Hassan Eslaiah / AP Photo

Тэлеграм-канал «Беларускі сілавік» — сярод тых, хто актыўна публікуе навіны наконт падзей у Ізраілі. Ëн радуецца поспехам палесцінцаў і рэпосціць допісы расійскіх шавіністычных каналаў.

«Саюзнікаў у нас там няма. Самае галоўнае, што можна здабыць у гэтым канфлікце, так гэта запавольванне любой дапамогі Ізраіля ЕЗ і Украіне», — адзначае «Белорусскій сіловік».

Пры гэтым канал спрабуе падаць бакі канфлікту як абое рабое.

Інфаказачка Вольга Бондарава, паміж віншаваннямі з днём нараджэння Пуціна і гродзенскай міліцыі, таксама актыўна рэпосціць антыізраільскія каналы. Не забыла яна абліць брудам і расійскіх зорак, якія пераехалі ў Ізраіль на знак пратэсту супраць расійскага нападу на Украіну.

Допісаў пра Алу Пугачову і Максіма Галкіна на старонках розных прапагандыстаў шмат. Адзін з такіх — рэпост яшчэ аднаго лукашэнкаўскага прапагандыста Юрыя Уварава.

Запосціла Бондарава і відэафэйк, у якім тэрарыстычны рух ХАМАС дзякуе Украіне за продаж ім зброі. Піша, што вялікая частка РПГ, якія выкарыстоўвалі тэрарысты супраць мірнага ізраільскага насельніцтва і салдат, была пастаўлена з краіны, якая сама зараз знаходзіцца ў стане вайны. Насамрэч, гэта хлусня.

Канал «Жоўтыя слівы» таксама смакуе сітуацыю. 

А вось прапагандыст Рыгор Азаронак пісаў пра канфлікт у Ізраілі не так шмат. Але і ён пажартаваў з дзяўчат, якія танчылі з чырвона-чорным сцягам АУН з зоркай Давыда — знакам салідарнасці яўрэяў з украінскім супраціавам, і выказаў занепакоенасць лёсам шоўмена Яўгена Булкі, які не змаўчаў у 2020 годзе, а пасля пераехаў у Ізраіль.

Акрамя таго, Азаронак заклапаціўся правамі тэрарыстаў, затрыманых ізраільскай арміяй.

«Аmnesty International, Freedom House, Хельсінскі камітэт, АБСЕ ды іншыя міжнародныя праваабарончыя канторы старанна заплюшчаць на гэта вочы», — піша прапагандыст.

Радыкальныя прапановы робіць «Мінская праўда». 

У артыкуле прапагадыста RT, які друкуе газета, сцвярджаецца, што расійскае і беларускае грамадства адзіныя ў падтрымцы Палесціны, а перамога Палесціны на акупаваных тэрыторыях — гэта перамога Масквы і Мінска. «Мы ўжо перамаглі», — пішацца там.

Галоўная газета краіны «Беларусь сегодня» на галоўнай старонцы трымае інспекцыю галоўнакамандуючым умацаванага раёна пад Жабінкай і сканчэння ўборкі грэчкі ў чатырох абласцях.

Але і яна адзіная з іншымі лукашэнкаўскімі СМІ ў тым, што на падзеі ў Ізраілі таксама глядзіць вачыма Масквы. Калонка на тэмы ізраільска-палесцінскага канфлікту ў «СБ» сканчаецца ўгодлівым цытаваннем аўтара з Масквы: «Як выключна дакладна адзначыла ў сваім Telegram-канале прафесарка МГІМО Алена Панамарова … арганізацыя і падрыхтоўка сённяшняга нападу і асабліва яго сімвалізм — у гадавіну вайны Суднага дня — кажа пра тое, што галоўныя інтарасанты вялікай вайны сядзяць у цёплых кабінетах у Вашынгтоне і Лондане».

У гэтай цытаце — думка, пазбаўленая ўсякай логікі, акрамя адной. Што б ні здарылася на свеце, паўтарай, што скажа Масква. І што б ні здарылася, абвінавачвай Захад.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
40
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
87
09.10.2023
Самы час нагадаць што калі лукашысты захапілі самалёт Rayanair з Пратасевічам і Сапегаю, яны казалі што гэта нібыта ХАМАЗ замініраваў лятак. Тады ХАМАЗ афіцыйна даў аправержанне. Тэрарысты ХАМАЗ асудзілі Лукашэнку за хлусню. Прыжаты да сценцы Лука сказаў: ХАМАЗ не ХАМАЗ — не мае значэння.
1
Нядзіўна/адказаць/
09.10.2023
Нядзіўна. На жаль, савецкі сталінскі менталітэт заўсёды быў, ёсьць і будзе антысеміцкім.
0
Иосиф/адказаць/
09.10.2023
Чаркашкварка, а раньше что мешало? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера