Знайсці
06.10.2023 / 09:2818РусŁacБел

Кавалеўскі: Мы не пачулі ад расійскіх дэмсіл, што пасля перамен РФ адмовіцца ад каланіяльнай палітыкі

Аб'яднаны пераходны кабінет не мае кантактаў ні з расійскімі ўладамі, ні з расійскай апазіцыяй, паведаміў «Позірку» прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі.

Валер Кавалеўскі падчас маршу пратэсту ў Мінску 30 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень ад дэмсіл Расіі не прагучала «яснай, дакладнай пазіцыі наконт таго, як будзе выглядаць знешняя палітыка РФ у адносінах да краін-суседзяў пасля дэмакратычных перамен». 

«Мы не пачулі, што яны будуць гатовы цалкам спакойна ўспрымаць заявы любой з краін, будзе гэта Беларусь або Малдова, Украіна, Арменія, Азербайджан, пра намер увайсці ў Еўрапейскі саюз, НАТА і г.д.», — заявіў Кавалеўскі.

У гэтых умовах, сказаў ён, немагчыма развіваць адносіны хоць якім чынам. 

«Мы не хочам мяняць шыла на мыла, падтрымліваць сілу, якая прыйдзе і будзе праводзіць такую ж агрэсіўную, незаконную палітыку, як гэта цяпер робіць Пуцін», — падкрэсліў прадстаўнік Кабінета.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Без не залежнай ад Расіі Беларусі не будзе бяспекі ні для Захаду, ні для ўсяго свету

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
78
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
2
Дарэчы/адказаць/
07.10.2023
Дарэчы, гэты Кавалеўскі самы талковы чэл з усіх кабінетаў і офісаў. Мог бы быць добрым прэзідэнтам ці прэм'ерам у нейкай новай еўрапейскай Беларусі. Шкада, што для такой Беларусі ўжо няма шанцаў, і што ўсе гэтыя талковыя людзі скончаць свой зямны шлях у выглядзе вядзёрка з попелам на чужыне. І я разам з імі. Але гэта лепш, чым скончыць жыццё у сіласнай яме, у якую ператвараюць Беларусь рускамірныя чэрці.
07.10.2023
VKL - GDL , Цалкам згодны, вось толькі продкі нашыя не размаўлялі на маскавіцкай да акупацыі. Беларуская мова гэта еўрапейскі шлях
Пастаўце беларускую раскладку ды не ганьбіце памяць нашых продках , якія паміралі за тое каб нашчадкі не лічылі балгарскі дыялект улуса Джучы сваёй роднай мовай.


1
Сымон/адказаць/
07.10.2023
Дарэчы, тутэйшыя/хатаскрайнікі і капітулянты ніколі ня робяць гісторыю. Таму пад час рэвалюцыйных падзей іх памяркоўныя разважанні кшталту "не варта нічога спрабаваць, бо ўсё роўна нічога не атрымаецца" нікому не цікавыя. Любы станоўчы вынік з'яўляецца наступствам дзеянняў, а не бездзеянняў. Пасля Каліноўскага былі першы ўсебеларускі з'езд, БНР і Слуцкі збройны чын. Пасля Геніюш былі БНФ і агалошанне незалежнасці Беларусі, няхай яна і праіснавала толькі 3 гады. Пасля рэвалюцыі 2020 адбылося 24.02.2022, якое канчаткова зрабіла крах рэжыма непазбежным, як бы гнілата пастсаўка не спрабавала замацаваць сабе, чапляючыся за звар'яцелую курыцу-мутанта
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031