Знайсці
03.10.2023 / 19:009РусŁacБел

Мікіта Найдзёнаў выехаў з Беларусі. І поўны ранейшага агнявога гумару

Беларускі паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў, якога ў ліпені лукашэнкаўскі суд асудзіў на тры гады «хатняй хіміі», размясціў у інстаграме допіс, у якім паведамляе, што яму ўдалося выехаць з Беларусі ў Польшчу.

«Столькі ўсяго здарылася за мной за апошнія паўгады! Такая фактура, хоць у стэндап, хоць на новы зборнік.

Жыву ў Варшаве, строю планы, і ёсць адчуванне, што ўсё атрымаецца…

Часта пішуць «дальше — больше», і робяць памылку, бо правільна «дальше — Польша», — з уласцівым яму гумарам піша Найдзёнаў.

Мікіта Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы франтмен гурта Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі «Залаты Апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

Найдзёнава затрымалі сёлета 25 сакавіка. Яго абвінавачвалі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Найдзёнава палітвязнем.

З канца красавіка ён знаходзіўся ў СІЗА № 8 Жодзіна. У ліпені яго перавялі са Следчай турмы № 8 у СІЗА-1 у Мінску.

24 ліпеня суддзя Марына Клімчук у судзе Ленінскага раёна Мінска вынесла Мікіту Найдзёнаву прысуд. Яму далі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Пасля абнародавання прысуду Найдзёнава вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

22 верасня стала вядома, што Мікіту Найдзёнава МУС уключыў у свой «спіс экстрэмістаў».

Чытайце таксама:

Лепей нічога не рабі для Беларусі, чым зробленае вымучанае — Святлана Курс

Беларускі кубінец, якога хацелі выслаць на радзіму, застанецца ў Еўропе

«Былых палітвязняў не бывае». Збор у падтрымку ўцекача з Беларусі і ягонай сям'і

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.10.2023
И уже нарядился и красуется. Беларусики, такие беларусики.
04.10.2023
Ядвига, / a ja perakonvaius sto u secive NN  - 80% idyiotau....jakija zusim Gumara ni razumeiuc ! Zarty treba RAZUMEC ! !
04.10.2023
Брутальныя гісторыі аб тым як беларусы, якім пагражалі шматгадовыя тэрміны пазбаўлення волі, ўцякалі за мяжу праз балоты, рэчкі і нават на самаробных лятаючых канструкцыях, а так сама брутальныя гісторыі аб тым, як беларусы утрымліваюцца ва ўмовах калоний, ШІЗА, ПКТ, карцараў, адіночных камер турэмнага рэжыму, змяніліся гісторыямі адбыўшых абмежаванне волі без напраўнення ў ПУАТ у хатніх умовах, а потым выехаўшых з візай ў кішэні праз пагранічны пераход.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031