Знайсці
02.10.2023 / 13:1211РусŁacБел

Нобелеўская прэмія міру і па літаратуры: на каго ставяць букмекеры

Сусветныя букмекерскія агенцтвы падзяліліся сваёй статыстыкай фаварытаў на Нобелеўскую прэмію, якую пачалі ўручаць сёння. Паглядзелі, на каго з намінантаў на ўзнагароды па ўмацаванні міру і па літаратуры ставяць.

Эмблема з тварам Альфрэда Нобеля — заснавальніка ідэі ўручэнння сусветна прэстыжных прэмій за дасягненні ў розных сферах міжнароднага жыцця. Фота: Chris Jackson / Getty Images

Так, напрыклад, на сайце агенцтва Oddspedia у спісе фаварытаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская займае другое месца адразу пасля прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. За імі ідзе расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны.

Топ-10 фаварытаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру паводле букмекерскага агенцтва Oddspedia. Крыніца: Oddspedia

У амерыканскай буйной букмекерскай кампаніі BetUS статыстыка амаль такая ж. Але Ціханоўская тут займае ўжо трэцяе месца пасля Зяленскага і Навальнага.

Сстатыстыка ад амерыканскай букмекерскай кампаніі BetUS. Крыніца: BetUS

Што ж да Нобелеўскай прэміі па літаратуры, то ў букмекераў накшталт платформ Nicerodds і Smarkets упэўнена лідзіруе нарвежскі празаік і драматург Юн Фосэ, які вельмі папулярны ў сябе ў краіне, дзякуючы кнігам «Меланхолія», «Трылогія», «Хтосьці збіраецца прыйсці» і іншым. 

Следам за ім ідзе венгерскі пісьменнік Ласла Краснахаркаі і кітайская літаратурная зорка Цань Сюэ.

Спіс з 10 першых месцаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру па версіі платформы Nicerodds. Крыніца: Nicerodds

Трэба адзначыць, што прагнозы букмекераў па Нобелеўцы часта не спраўджваюцца.

Як адзначыў агенцтву Reuters Генрык Урдал, дырэктар Інстытута даследавання міру ў Осла, ні Ціханоўская, ні Зяленскі, ні Навальны, хутчэй за ўсё, не атрымаюць Нобелеўскую прэмію міру, бо летась прадстаўнікі Беларусі, Украіны і Расіі ўжо атрымлівалі ўзнагароды.

Аднак, на яго думку, прэмію міру зноў атрымаюць праваабаронцы, «бо ў 75-годдзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Нобелеўскі камітэт можа вырашыць асвятліць унёсак праваабарончых актывістаў у мір».

Нагадаем, што летась лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі праваабаронцы з Беларусі, Украіны і Расіі, а менавіта заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, старшыня расійскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял» і кіраўніца ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод» Аляксандра Мацвяйчук.

Алесь Бяляцкі падчас суду над ім. Фота: БелТА

На момант уручэння прэміі Алесь Бяляцкі знаходзіўся і працягвае знаходзіцца ў турме з-за масавых палітычных рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе і дагэтуль утрымлівае ўладу шляхам запалохванняў і арыштаў дзясяткаў тысяч беларусаў.

Замест Бяляцкага на цырымоніі ўручэння прэміі тады была яго жонка Наталля Пінчук.

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру 2022 года (злева направа): заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі (на цырымоніі быў прадстаўлены сваёй жонкай Наталляй Пінчук), расійская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» (у асобе яе старшыні Яна Рачынскага) і ўкраінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» (на чале з яго кіраўніцай Аляксандрай Мацвяйчук). Фота: Markus Schreiber / AP

Гэта была другая нобелеўская ўзнагарода за гісторыю Беларусі. Першую ў 2015 годзе атрымала пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Сама ідэя ўручаць прэстыжныя ўзнагароды за сусветныя дасягненні ў розных сферах і галінах належала шведскаму вынаходніку і філантропу Альфрэду Нобелю, які яшчэ ў 1895 годзе завяшчаў большую частку свайго фінансавага капіталу на гэтыя мэты.

Згодна з запаветам Альфрэда Нобеля, адна з ўзнагарод — прэмія міру — прысуджаецца асобе ці арганізацыі, «якая найбольш і найлепш за усіх папрацавала для ўмацавання братэрства паміж народамі, для таго, каб распусціць ці скараціць дзейныя арміі, альбо таму, хто спрыяў правядзенню мірных перамоваў».

Акрамя яе, ёсць таксама прэміі па медыцыне, фізіцы, хіміі, літаратуры і эканамічных навуках.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы

Нобелеўскі фонд адклікаў запрашэнне паслам Беларусі, Расіі і Ірана на ўрачыстасці

«Беларусь — не Расія, і Лукашэнка — не Беларусь». Прамова жонкі Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук на Нобелеўскай канферэнцыі міру — 2023

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.10.2023
mikola, вашыя густы і фантазіі гэта вашая споава, як вам ен падабаецца то каліласка, а прэмію міру можна было б уручыць таму, хто змагаецца за 8сталяванне міра.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
02.10.2023
Почему никто не дает премию "мира" Маску и Безосу?Так накрутить на один банан хомяков - это, как минимум, доктарская по маркетингу в номинации "Экономика". Амазоном же совершенно невозможно пользоваться, сайт для потомственных дегененаратов и ослов. Быдло на траках из Новосиба делают на амазоновских траках 10 тысяч в месяц. Дайте уже кто-нибудь премию этой парочке.
0
Вера і Ніка/адказаць/
03.10.2023
Янка, яна з Валерай
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031