Знайсці
29.09.2023 / 23:401РусŁacБел

Лукашэнка за два гады памілаваў толькі 52 чалавекі, гэта 8% ад тых, хто звяртаўся

У 2021-2022 на імя Аляксандра Лукашэнкі было пададзена 645 хадайніцтваў аб памілаванні. Па гэтых хадайніцтвах памілаванне атрымалі толькі 52 чалавекі, паведаміла намесніца кіраўніка яго Адміністрацыі, кіраўніца камісіі ў пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці Вольга Чупрыс.

Былы чыноўнік Віктар Акушка, які просіць Лукашэнку аб памілаванні

«За 2021-2022 гады камісіяй было разгледжана 645 хадайніцтваў аб памілаванні — гэта ўвогуле вельмі вялікая лічба. З гэтых хадайніцтваў 52 былі задаволеныя кіраўніком дзяржавы.

Станам на жнівень месяц кіраўніком дзяржавы быў памілаваны кожны дзявяты з тых, хто звярнуўся. Да канца года ў нас яшчэ адбудзецца як мінімум дзве камісіі», — расказала Чупрыс у эфіры тэлеканала СТБ.

Сёння камісія правяла выязное пасяджэнне ў калоніі №3 «Віцьба». Было разгледжана 72 хадайніцтвы, у тым ліку тры ад зняволеных «Віцьбы».

На СТБ паказалі аднаго з тых, хто прасіў памілавання, — Віктара Акушку. Пазначана, што яго судзілі за карупцыю. Ён кажа, што яму засталося сядзець 10 месяцаў, але ёсць праблемы з сэрцам.

Акушка — былы першы намеснік дырэктара Дэпартамента энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі. Калі менавіта яго асудзілі, невядома. У медыя яго перастаюць згадваць як намесніка дырэктара дэпартамента ў 2018 годзе, адзначае Reform.by. 

Калонія «Віцьба» адметная тым, што звычайна ў ёй адбываюць пакаранне чыноўнікі і сілавікі, якія нечым правініліся перад Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Міністр, асуджаны за хабар на 7,5 года, верагодна, выйшаў праз паўтара — Белсат

«Ваша прашэнне будзе падпісанае пры ўмове, што вы адразу з'едзеце за мяжу». Алег Груздзіловіч расказаў, як вызваляўся з калоніі

Асуджаны на 13 гадоў Міхаіл Крыштаповіч папрасіў памілавання ў Лукашэнкі і выйшаў на волю, атрымаўшы ў вотчыну калгас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
30.09.2023
Лукашенко милует, кого сам сочтёт нужным, мнение комиссии для него никакой роли совершенно не играет, а милует он исключительно людей из своего окружение и кадрового реестра. Помимо помилования более широко им применяется освобождение от уголовной ответственности в досудебном порядке с уплатой так называемых откатов. «Сахарная мафия» безмерно благодарна Александру Лукашенко за такую сладкую жизнь...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера