Знайсці
29.09.2023 / 12:05РусŁacБел

У лідарах — кавярні і пончыкавыя. Якія франшызы папулярныя ў Беларусі

Ці назіраецца цяпер у Беларусі попыт на франшызы? Хто лідзіруе на рынку? Агляд за сем месяцаў 2023 года для Myfin.by зрабіла Вольга Лявонцьева, прафесійны эксперт у галіне франчайзінгу, старшыня Асацыяцыі франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг». Прыводзім асноўнае.

Сетка пончыкавых «Пон-пушка». Фота: інстаграм сеткі

Зарэгістраваныя здзелкі

Эксперт расказвае, што за сем месяцаў 2023 года было зарэгістравана 87 дагавораў франчайзінгу, што ў 2,5 разу больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

З іх 83 зарэгістраваныя дамовы заключаныя паміж беларускімі суб'ектамі гаспадарання, 2 — з расійскімі франчайзерамі, 2 — са швейцарскім. Па сферы дзейнасці: 55 — грамадскае харчаванне (з іх 34 — франшыза кава-поінтаў), 25 — гандаль (з іх 18 — пункты продажу прысмакаў), 4 — фітнэс, 2 — бытавыя паслугі, 1 — салон прыгажосці.

Лідар рынку па колькасці зарэгістраваных дагавораў — «Кава саўнд груп»: у гэтай сеткі ўжо працуе больш за 100 кавярняў. 

На ўмоўным другім месцы знаходзіцца група вытворцаў кандытарскай прадукцыі — «Чырвоны харчавік», «Спартак», «Камунарка».

Замыкае тройку лідараў брэнд «Пон-пушка», які развівае ў нашай краіне сетку пончыкавых.

Топ-5 франшыз, якімі цікавяцца часцей за ўсё

Згодна з каталогам «Белфранчайзінга» за першае паўгоддзе 2023 года найбольш цікавіліся наступнымі франшызамі:

— «Заамаркет» — беларуская сетка зоамагазінаў, якая ўключае больш за 120 крам;

— «Пон-пушка» — беларуская сетка пончыкавых, якая ўключае 24 аб'екты;

— «Кава саўнд» — беларуская сетка кавярняў, якая ў маі адкрыла соты аб'ект;

— «Сапраўдная пякарня» — расійская франшыза, якая аб'ядноўвае больш за 600 пунктаў у васьмі краінах;

— «Тунец» — франшыза сушы-бара з дастаўкай, прадстаўленая ў Расіі і Беларусі больш чым 130 пунктамі.

Цікава, што ўпершыню з 2016 года на айчынным рынку самую вялікую долю займаюць беларускія франшызы. Калі яшчэ ў пачатку года іх было 34%, то па выніках першага паўгоддзя 2023 года — 39%. Далей ідуць расійскія — іх доля на нашым рынку складае 38%.

Да 2022 года вялікая колькасць буйных міжнародных брэндаў прыходзіла ў нашу краіну на ўмовах субфранчайзінгу праз расійскіх карыстальнікаў. Сітуацыя з санкцыямі матывавала беларускіх карыстальнікаў імкнуцца да заключэння дамоў непасрэдна з праваўладальнікамі франшыз.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829