Знайсці
29.09.2023 / 08:401РусŁacБел

Гэты славуты і самабытны футбольны клуб можа спыніць існаванне — медыя

28 верасня каталонскай «Барселоне» было выстаўлена афіцыйнае абвінавачанне ў дачы хабару па справе былога віцэ-прэзідэнта тэхнічнага камітэта суддзяў Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Хасэ Негрэйра.

Справа можа дайсці і да знікнення «Барселоны» з футбольнай карты свету, паведамляе The Telegraph. 

«У выпадку прызнання віны злачынцы атрымаюць ад трох да шасці гадоў турмы. Сама «Барселона» можа быць адхіленая ад дзейнасці ў якасці прафесійнага футбольнага клуба, што, хутчэй за ўсё, прывядзе да банкруцтва 124-гадовага клуба», — гаворыцца ў матэрыяле.

Разам з тым каталонскі клуб яшчэ не атрымліваў афіцыйных апавяшчэнняў аб пачатым у дачыненні да яго судовым расследаванні і не рабіў публічных заяў.

«Барселона» была заснаваная ў 1899 годзе. Гэта адзін з сімвалаў Каталоніі.

Клуб быў 27 разоў чэмпіёнам Іспаніі (больш тытулаў толькі ў «Рэала» — 35), пяць разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў, чатыры разы Кубак УЕФА, мае шмат іншых трафеяў.

Чытайце таксама:

Месі не ўключылі ў заяўку на матч — і каманда прайграла фінал Кубка ЗША

Чатыры футбольныя зборныя адмовіліся гуляць з расійскімі моладзевымі камандамі

У чэмпіянаце Турцыі па футболе адбыўся эпічны промах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
бабруйчанін/адказаць/
29.09.2023
Увесь футбол гєта аб грошах і адмыука Год як ідзе Вайна Па метадычце " офіса Кіева" ідзе шельмаванне беларусау Беларусі не ні агєєла І раптам бізьнісмен з рБ выплочвае неустойку футбалісту з Украіна в Украіне 800 - 900 тысч $ Цікава каму у " офісе Кіева" ен павінен быу данесці Калі дакладзен Вадзім то Ермаку мабыць " канверт" Усе па законе празрыста грошы легальны.Ну і футбалісту як передасту свае 5-10 % Уся інфа аб прозвішче аб сумме у вольнам доступе Каму пасля мае прыпушчэнне .фантазія )) параноя)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера