Знайсці
28.09.2023 / 09:317РусŁacБел

Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі

Згодна з указам прэзідэнта Самвела Шахраманяна, Нагорна-Карабахская Рэспубліка спыніць сваё існаванне 1 студзеня 2024 года. Усе дзяржустановы НКР будуць распушчаныя.

Сцягі Нагорнага Карабаха і Арменіі ў горадзе Сцепанакерт. Фота: Aldo Pavan / Getty Images

Ва ўказе таксама гаворыцца, што насельніцтву Нагорнага Карабаха трэба «азнаёміцца з умовамі рэінтэграцыі, прадстаўленымі Азербайджанскай Рэспублікай, з мэтай прыняцця ў далейшым самастойнага і індывідуальнага рашэння аб магчымасці знаходжання (вяртання) у Нагорным Карабаху».

Былы міністр замежных спраў Нагорнага Карабаха Давід Бабаян прыняў рашэнне здацца ўладам Азербайджана.

«Вы ўсё ведаеце, што я ўключаны ў чорны спіс Азербайджана, і азербайджанскі бок запатрабаваў майго прыбыцця ў Баку для адпаведнага расследавання. Я прыняў рашэнне накіравацца сёння са Сцепанакерта ў [горад] Шуша», — паведаміў Бабаян. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне «прычыніць моцны боль, хваляванне і стрэс, у першую чаргу, маім блізкім, але яны, упэўнены, зразумеюць».

Учора азербайджанскія вайскоўцы ў Лачынскім калідоры затрымалі экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха Рубена Варданяна, калі ён збіраўся выехаць у Арменію.

***

Рэспубліка Нагорны Карабах (Рэспубліка Арцах) была абвешчаная ў верасні 1991 года на тэрыторыі Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці і Шаўмянскага раёна Азербайджана, яна так і не была нікім прызнаная. У час першай карабахскай вайны ў пачатку 1990-х Арменія захапіла некалькі азербайджанскіх раёнаў паміж Нагорным Карабахам і ўласна Арменіяй.

У час 44-дзённай вайны ўвосень 2020 года Азербайджан адваяваў частку тэрыторыі Нагорнага Карабаха і вярнуў некалькі раёнаў.

На мінулым тыдні ў выніку маланкавай вайны з Азербайджанам Нагорны Карабах капітуляваў. З рэгіёна пачаўся сыход армянаў у Арменію. Станам на раніцу чацвярга Нагорны Карабах пакінулі ўжо 65 000 чалавек. Усяго ў рэгіёне, які армяне называюць Арцах, на пачатак 2023 года жыло 120 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Азербайджан затрымаў экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
сказка/адказаць/
28.09.2023
вот и сказочки конец
1
Али бек/адказаць/
29.09.2023
Калі патрон з Крамля не дапамог! Тое будзе і з ДНРамі
0
Процик/адказаць/
30.09.2023
На очереди шлях у Эуропу и потеря Зангезура.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера