Знайсці
27.09.2023 / 22:08РусŁacБел

У Шатландыі аднавілі дом Шрэка і здаюць яго ў арэнду праз Airbnb

Гасцям прапануецца расслабіцца пры свечках з вушной серы, абменьвацца гісторыямі ля вогнішча да позняй ночы, а таксама пачаставацца свежымі вафлямі раніцай. Асобна падкрэсліваецца, што дарогу да «балота Шрэка» і назад арганізуюць самі пастаяльцы.

У абвестцы на Airbnb напісана наступнае: «Сярод пагоркаў шатландскага нагор'я хаваецца балота Шрэка — адасобленае жыллё знакамітага огра. Я прыглядаю за балотам, пакуль Шрэк з'ехаў на Хэлаўін, і буду шчаслівы прыняць вас у гэтым казачным месцы».

Гаспадаром апартаментаў значыцца Асёл.

Чытайце таксама:

Памёр былы вакаліст Smash Mouth Стыў Харвэл

Пачалася праца над пятым мультфільмам пра Шрэка

У сеціве адшукалі неапрацаваны тэставы матэрыял «Шрэка» 1996 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031