Знайсці
27.09.2023 / 07:5813РусŁacБел

Бузава паслізнулася і звалілася на «Мінск-арэне». Ані Эйсмант, ані Прыгожын не падхапілі яе

Расійская зорка рабіла сімвалічнае ўкідванне шайбы перад матчам Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама-Мінск» — «Ак Барс».

Іван Эйсмант, Іосіф Прыгожын і Руслан Аляхно падымаюць Вольгу Бузаву. Скрыншот відэа Беларусь-5

Вольга Бузава выйшла на лёд у суправаджэнні кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта, а таксама прадзюсара Іосіфа Прыгожына, спевакоў Руслана Аляхно і Сярогі, якія прыехалі на шоу «Фактар».

Пасля ўкідвання шайбы кампанія накіравалася за межы пляцоўкі. Бузава была на абцасах, паслізнулася, не ўтрымалася і ўпала на лёд.

Эйсмант, Аляхно і Прыгожын не паспелі падстрахаваць. Сярога моўчкі сузіраў.

@niktarby

Надеюсь все хорошо✌️

♬ оригинальный звук - NIKIMIX

Падзенне Бузавай выклікала смех на «Мінск-Арэне». Смяяўся нават трэнер «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў.

Дарэчы, падзенні нехакейных зорак на лёдзе не такая ўжо і неардынарная падзея. Чатыры гады таму завірусілася відэа, як перад матчам «Авангард» — СКА той жа КХЛ расцягнуўся на лёдзе славуты партугальскі трэнер Жазэ Маўрынью.

А «Дынама» ўчора выйграла 3:2, і Бузава радавалася шайбе-сувеніру.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
28
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
2
проиивные /адказаць/
27.09.2023
Вон из Беларуси!
0
карова на ледзе/адказаць/
27.09.2023
гэта ж дадумацца - на абцасах выйсці на лёд...
1
Рэчаіснасьць /адказаць/
29.09.2023
Руслан, ганьбіць краіну той хто не валодае роднай мовай, а гэтыя з сабжу толькі следства
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930