Знайсці
27.09.2023 / 11:506РусŁacБел

У новым гумарыстычным шоу на ТНТ бярэ ўдзел каманда з Пінска. Не абышлося без жартаў пра Беларусь і палітыку

У змаганні за званне чэмпіёна сезона ў гумарыстычным праекце ТНТ і кампаніі АМіК «Ліга гарадоў» бярэ ўдзел каманда з Пінска «Іжыца». Выступленне каманды было паспяховым. 

Каманда «Іжыца» з Пінска. Скрыншот відэа TNT_online / YouTube

На канале ТНТ стартавала новае шоу «Ліга гарадоў». Абяцаюць, што пераможца атрымае прыз 10 мільёнаў расійскіх рублёў (гэта каля 350 тысяч беларускіх). Пакуль жа чатыры «гуру гумару» — Сяргей Светлакоў, Марына Кравец, Аляксей Шчарбакоў і Арцём Калайджан адбіраюць сабе каманды, з якімі яны будуць «працаваць» далей і весці іх да перамогі.

У першым выпуску ўзяла ўдзел каманда «Іжыца» з Пінска. Назва адпавядае апошняй літары стараславянскай кірыліцы, якая прапала з рускага алфавіта ў пачатку XX стагоддзя.

У сваёй прэзентацыі каманда адзначыла, што яе мэта — «шукаць адказы на нетрывіяльныя пытанні».

Хлопцы расказалі, што яны з Пінска — «своеасаблівага гарадка» — і прывялі прыклад:

— Нядаўна ў мэра нашага горада нарадзіліся аж два яго намеснікі. Атрымліваецца, праз некалькі гадоў у нас упершыню будзе выбар.

— Толя, ты чаго? Ён жа папрасіў без палітыкі.

— А што, баіцца?

— Ды не. Не шарыць.

Далей у размову ўключылася ўдзельніца каманды Тося, якая заявіла, што ў яе шызафрэнія, як у мамы, толькі лепшая.

— Вы на Тосю ўвагі не звяртайце, яна нават сёння ноччу спала стоячы, — папрасіў капітан каманды.

— Проста мне сніўся гімн, — патлумачыла дзяўчына.

Мініяцюра «На сумоўі». Скрыншот відэа TNT_online / YouTube

Пазней у мініяцюры «На сумоўі» Тося з'явілася з белым конусам на галаве, які нагадваў каўпакі, што насілі Ку-клус-кланаўцы, і заявіла, што яна не запатрабаваная як аніматарка. 

— Зразумела, хто вас у такім выглядзе на свята закажа.

— Багатыя белыя людзі. Я ж у гэтым яшчэ дыпламаткай працавала. Так, зразумела, ад Беларусі ніхто не чакаў такой пазіцыі.

— Да пабачэння.

Выступленне каманды было паспяховым і апеку над імі ўзяла Марына Кравец.

Чытайце яшчэ:

Найлепшыя беларускія стэндаперы — хто яны?

Каманда з Магілёва жартавала на КВЗ з беларускіх рэалій і Лукашэнкі. Але гэта ў эфіры АНТ не паказалі

Маскоўская каманда КВЗ пажартавала пра Прыгожына, Лукашэнку і электронныя позвы

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
даведка/адказаць/
27.09.2023
КВН на кубке мэра Москвы выдал хлёсткую шутку про голосующего на выборах московского мэра белоруса Вадима Галыгина. После которой в очередной раз вырезать шутки про белорусские выборы не стали из эфира ОНТ, а просто забанили целиком российский КВН. https://youtu.be/FqkTQ2nC0XY

— Вы чё в избирательной урне делали? Мы вообще-то за честное голосование...
— Что это за честное голосование, где мэра Москвы белорус выбирает?!
— А где им ещё выбирать?!
 
0
Tenfold/адказаць/
27.09.2023
Належыць цалкам ігнараваць любыя выступленні каманд і асобаў з манкуртаў на тэлебачанні Масковіі.
0
Вероятный/адказаць/
27.09.2023
Неразумныя жывёлы. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера