Знайсці
26.09.2023 / 12:363РусŁacБел

Лукашэнка распавёў пра два праекты, якія абмяркоўваў учора з Пуціным па тэлефоне

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам расказаў аб тэлефоннай размове з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні і падчас якой абмяркоўвалася рэалізацыя двух праектаў.

 

Лукашэнка аглядае месца для будаўніцтва порта ў Пецярбургу, 2022 год. Фота: president.gov.by

Першы праект — гэта сумесная вытворчасць і абслугоўванне самалётаў.

«Гаворка ішла аб сумеснай вытворчасці самалётаў невялікай умяшчальнасцю, якія вельмі запатрабаваныя і патрэбныя ў Расійскай Федэрацыі. Як сказаў прэзідэнт Расіі: ад буйных аэрапортаў да далёкіх пасёлкаў, рэгіёнаў такія самалёты запатрабаваныя, тым больш яны могуць ажыццяўляць пасадку на грунт», — растлумачыў Лукашэнка.

На яго думку, Беларусь валодае адпаведнымі кампетэнцыямі, таму Пуцін прапанаваў гэты самалёт пабудаваць разам з беларускім бокам, а таксама больш інтэнсіўна асвойваць вытворчасць асобных кампанентаў для Іл-96 і абслугоўваць іх у Беларусі.

«Мы гэта можам зрабіць. Гэта вельмі вялікі кавалак працы», — сказаў Лукашэнка.

Яшчэ адзін праект, які абмеркавалі Лукашэнка і Пуцін, — гэта будаўніцтва другой чыгуначнай веткі ад Беларусі на Санкт-Пецярбург і вобласць для таго, каб была магчымасць перавозіць вялікія абʼёмы грузаў у расійскія парты і «адтуль працаваць на ўвесь свет».

«Вы разумееце, што для нас гэта вельмі важна. Мы займаемся партовым будаўніцтвам там, інфраструктурай. Але вузкае месца ў нас — чыгунка», — сказаў Лукашэнка губернатару Ленінградскай вобласці.

У чэрвені стала вядома, што Беларусь адмовілася будаваць свой порт у Расіі пасля закрыцця праз санкцыі доступу да марскіх партоў у Балтыі, а будзе выкарыстоўваць для экспарту сваіх грузаў сетку расійскіх марскіх партоў.

Чытайце таксама:

Якія расійскія парты выкарыстоўваюцца для перавалкі беларускіх грузаў 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.09.2023
Якi весь свет? Вы iзгоi ва усiм свеце, а ты ужо губернатар белорусской вобласцi
26.09.2023
А на Москву скоростную уже утвердили? Теперь на Питер. Скорее всего всплыл послевоенный проект постановления железной дороги Полоцк-Псков. Удивляет одно в царские времена построена почти вся железная дорога в Беларуси на подводах, кирками до лопатами. А в наше время, где много техники разного назначения может отсилы подъездные пути, да модернизация существующих.
0
А можа на пенсію час?/адказаць/сачыць
26.09.2023
Фантазёр
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031