Знайсці
26.09.2023 / 08:55РусŁacБел

Жонка Гіркіна пракаментавала фота, на якім той нібыта моцна збіты ў СІЗА

Міраслава Рэгінская, жонка зняволенага шавіністычнага блогера Ігара Стралкова (Гіркіна), пракаментавала фота са збітым у СІЗА нібыта яе мужам, якое днямі распаўсюдзілі расійскія Z-каналы.

Меркавана, на фота збіты ў СІЗА зняволены Ігар Стралкоў. Фота: прарасійскія тэлеграм-каналы

Па словах Рэгінскай, дадзенае фота з'яўляецца фэйкам.

«Любыя паведамленні жоўтых тэлеграм-каналаў пра Ігара Стралкова з'яўляюцца хлуснёй. Якія нізкія людзі пішуць у гэтых каналах! Бог ім суддзя. А пра ўмовы ўтрымання майго мужа ў Лефортава можна даведацца ў мяне і ў яго адваката», — напісала Міраслава Рэгінская.

24 верасня некаторыя расійскія прапагандысцкія каналы выклалі фота моцна збітага чалавека, паводле іх версіі, Ігара Стралкова, камандзіра расійскіх штурмавых атрадаў у 2014 годзе, былога міністра абароны так званай «ДНР», а пазней — блогера, вядомага сваёй шавіністычнай пазіцыяй.

У СІЗА Стралкоў трапіў у ліпені за вострую крытыку Міністэрства абароны, Генштаба і нават Крамля і Уладзіміра Пуціна за недастатковыя, паводле яго, дзеянні Расіі на вайне з Украінай.

Чытайце таксама:

«Ён сварыўся на людаедаў за іх недастатковы апетыт». Навальны назваў Стралкова палітвязнем

«Пабіў і правільна зрабіў». Рамзан Кадыраў апублікаваў ролік, у якім ягоны сын жорстка збівае чалавека

Заходнія СМІ высветлілі, хто цяпер кіруе спадчынай Прыгожына ў Афрыцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031