Знайсці
25.09.2023 / 21:5410РусŁacБел

«На іншым беразе» ў Мінску папулярнейшы за «Барбі» і «Опенгеймера» — Кінавідэапракат

Кінавідэапракат Мінгарвыканкама назваў топ-5 фільмаў — лідараў пракату на тыдні з 18 па 24 верасня. Лідар прагназаваны.

Паводле версіі афіцыйных кіношнікаў, спіс найбольш папулярных узначальвае прапагандысцкі фільм «На іншым беразе», які нібыта абышоў па папулярнасці галівудскія шэдэўры «Барбі» і «Опенгеймер», якія б'юць рэкорды ў сусветным пракаце.

На чацвёртай і пятай пазіцыях размясціліся таксама замежныя карціны «Пасля. Назаўжды» і «Нястрымныя 4».

Прычына сенсацыйнай папулярнасці фільма, зробленага мясцовымі прапагандыстамі ў калабарацыі з расійскімі, тлумачыцца вельмі проста: аншлагі на паказах «На іншым беразе» забяспечваюцца пры дапамозе адміністрацыйнага рэсурсу.

Гэтаму ёсць шмат сведчанняў. На «Барбі» ж, «Опенгеймера» і іншыя фільмы людзі ходзяць добраахвотна. 

Зрэшты, Кінавідэапракат Мінгарвыканкама проста расставіў фільмы па месцах, а лічбавыя даныя, якой менавіта папулярнасцю карысталася кожная з карцін, не прыводзіць.

Пры гэтым папярэдняя практыка сведчыць, што прапагандысцкія карціны, для прасоўвання якіх адміністрацыйны рэжым не застасоўваўся, у пракаце апошнім часам мелі поўны правал. Адносна гэтага нават нядаўна біла ў званы вядомая актывістка-даносчыца з Гродна Вольга Бондарава.

Чытайце таксама:

Шмат клічнікаў і капслокаў. Так выглядаюць заклікі педагогаў да наведвання прапагандысцкага фільма

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

Галоўнае — каб у фільма быў хэпі-энд. БРСМ звадзіў «Міс Беларусь» на прэм'еру прапагандысцкай карціны

На паказах прапагандысцкага фільма «На іншым беразе» арганізоўваюць аншлагі, адміністрацыйны рэсурс ужо запушчаны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.09.2023
Сатурн, //ne....da *Navinak* ni daehau....Granica na zamku...Byu u Espanie 12 dzion...Z pagodai ni pasczascila -5 dzion byla hmurna...
26.09.2023
mikola, Абавязкова напішыце у МінКульт РБ. Няхай прапануюць гэтае кіно на "Оскар" :)
26.09.2023
Цім, / ni  napishu...ni vedaiu adres.../ jak pagljadzec ? Moza u Mensk pryehac ? Tolki moi sabaka razarvau partret *usenarodnaga* a ja pamylkova(na sinnjasni czas) pastaviu u Net(facebook).....A moza nihto ni baczyu...?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829