Знайсці
25.09.2023 / 18:1212РусŁacБел

Фізічным асобам забараняюць мець дроны, арганізацыям і ІП — абмяжоўваюць

Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў указ №297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў». Ён прадугледжвае забарону для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Bigc Studio / vecteezy.com

Указам прадугледжана, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх БЛА дазволеныя толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам «для ажыццяўлення іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых гэтым указам».

Для гэтага арганізацыям і прадпрымальнікам неабходна атрымаць адпаведны дазвол у Дэпартаменце авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.

Міністэрства будзе арганізоўваць улік такіх беспілотнікаў. Для гэтага прадугледжана стварэнне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх БЛА, якія належаць юрыдычным асобам і (або) ІП.

Фізічным асобам увоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх БЛА забараняецца.

У частцы ўвозу, эксплуатацыі і вырабу БЛА фізічнымі асобамі ўказ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання, а ў частцы захоўвання і абароту — праз шэсць месяцаў.

На працягу шасці месяцаў з моманту афіцыйнага апублікавання ўказа фізічныя асобы могуць свае дроны прадаць арганізацыям або індывідуальным прадпрымальнікам ці перадаць іх на захоўванне ва «ўпаўнаважаную арганізацыю, вызначаную ўрадам».

Нагадаем, што сёлета з 4 чэрвеня правілы карыстання дронамі ўжо рабілі больш строгімі. Паводле іх, беспілотнікі трэба было рэгістраваць і ўзгадняць іх палёты.

БПЛА сталі важным элементам вайны ва Украіне, непасрэдным удзельнікам якой стала Беларусь. У 2023 годзе менавіта беспілотнік пашкодзіў звышкаштоўны расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах.

Чытайце таксама:

У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ

У Беларусі прапануюць забараніць эксплуатацыю БПЛА без пастаноўкі на дзяржаўны ўлік

Мінабароны Беларусі выдзеліла рэкордныя 3,1 млн рублёў на закуп беспілотнікаў «Суперкам». Такія ж мадэлі Расея выкарыстоўвала ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17
0
Кол у ср/адказаць/
25.09.2023
Кадафi гэта не дапаможа.
0
Чорт лупаты/адказаць/
26.09.2023
Хоба, да можно и литр кока-колы влить в поилку на любой мусорской базе. Не пройдёт и недели как многие уедут в заслуженный отпуск. Они ж всё ждут оппонентов с дубинками и бутылками с бензином.
0
яволь, мой фюрэр/адказаць/
26.09.2023
Пенапластавы самалёцік з электрычным маторам здаваць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930