Знайсці
26.09.2023 / 11:328РусŁacБел

Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося

Цяпер ён за кратамі, а губазікаўцы кажуць, што супраць яго заведзеная крымінальная справа.

На фота — Павел Сауцін

Затрыманы — 31-гадовы гамяльчук Павел Сауцін.

Захапляўся ён камп'ютарнымі гульнямі і шмат гуляў. Таксама пісаў каментары на розных форумах пра гульні. 

У 2020-м хлопец падтрымаў рух за свабодныя выбары. Таксама ён пакінуў пару дзясяткаў каментароў у розных тэлеграм-чатах. А на самым пачатку 2021-га — выдаліў свой тэлеграм. Каля тыдня таму яго затрымалі.

Як яго маглі адшукаць? Па нікнэйме ў тэлеграме, які захоўваецца ў базах МУС нават пасля выдалення акаўнта. Павел меў такі ж нікнэйм ва ўсіх сацсетках.

Гісторыя нікнэймаў мужчыны — да 21 лютага 2021-га акаўнт быў выдалены

Гэты нікнэйм выглядае як унікальны, то-бок такі, якім карыстаецца ўсяго адзін чалавек. І хоць Павел нідзе не публікаваў свайго фота публічна, калі проста яго «пагугліць», то можна знайсці дастаткова інфармацыі пра яго — імя і прозвішча (па e-mail, узятым са злітай базы), дату нараджэння (з акаўнта «Кінапоіска») і нават адрас жыхарства. Да таго ж новы акаўнт ён назваў візуальна падобным імем карыстальніка. Гэтых звестак больш чым дастаткова, каб адшукаць канкрэтнага чалавека.

Скрыншоты з акаўнтаў і інфармацыі са злітых базаў пра Паўла Сауціна

Вядома, што 19 верасня над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе за «распаўсюд экстрэмізму» — часам па адміністраціўках судзяць спачатку тых, пад каго яшчэ не гатовая «крыміналка». ГУБАЗіК сцвярджае, што крымінальную справу супраць яго ўсё ж завядуць, а хлопец «паедзе» ў СІЗА.

Каб абараніцца, Павел мог бы паспрабаваць выдаліць ці пераназваць усе свае старыя акаўнты іншым нікнэймам, а новы называць словам, зусім не звязаным з ім. Тут мы тлумачылі, як зрабіць акаўнт сапраўды ананімным.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
праўда/адказаць/
26.09.2023
Вучымся бачыць праўду!, праўда ў тым, што магчымасці іхнія вельмі абмежаваныя. Але прызнацца ў гэтым — значыць разбурыць матрыцу.
1
Вучымся бачыць праўду!/адказаць/
26.09.2023
праўда, значыць вы слабыя, што яны з такімі абмежаванымі здольнасцямі вас укаталі ў асфальт.
1
настаў ваш час/адказаць/
26.09.2023
Вучымся бачыць праўду!, ну, то пакажыце клас, а то мы, неверагодныя, не спраўляемся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера