У Турцыі загінула ў ДТЗ раварыстка-беларуска
У Турцыі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам грамадзян Беларусі, паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.
ДТЗ адбылося 23 верасня ў раёне Каш у правінцыі Анталья. 32-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля збіў двух беларусаў-раварыстаў.
Паводле інфармацыі ведамства, 24-гадовая беларуска загінула, 38-гадовы пацярпелы шпіталізаваны.
Як вынікае з інфармацыі турэцкіх службаў, дзяўчыну звалі Вікторыя Калавусава, а яе спадарожніка — Міхаіл Бяседзін.
Адзначаецца, што пасольства Беларусі ў Турцыі падтрымлівае кантакт з медыцынскай установай, праваахоўнымі органамі, роднымі і блізкімі пацярпелых беларусаў.
Чытайце таксама:
Беларуска загінула ў Турцыі падчас палёту на параплане
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла
У Баранавічах фура не саступіла дарогу матацыклу — загінулі кіроўца і пасажыр байка





