Знайсці
Работы на сайце
24.09.2023 / 17:3110РусŁacБел

Тавары для беларусаў на Ozon і Wildberries абклалі двайным падаткам

Дырэктар Ozon па аперацыях і развіцці ў СНД Аляксей Сапон 21 верасня на форуме ў Мінску паведаміў, што тавары, якія прадаюцца на буйных расійскіх пляцоўках Ozon і Wildberries, двойчы абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць пры продажы ў Беларусі.

Цяпер тавары, якія прадаюцца на такіх маркетплэйсах, як Ozon і Wildberries, у Беларусі абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць двойчы. Пра гэта распавядае выданне «Беларусы і рынак».

Паводле слоў Аляксея Салона, гэтая праблема па-ранейшаму актуальная, і яе абмеркаванне адбываецца не толькі на лакальным узроўні, але і сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

Аднак на якім этапе знаходзіцца рашэнне гэтага пытання, прадстаўнік Ozon адказаць не можа.

Як нагадвае Myfin.by, раней праводзілася сустрэча прадстаўніка Ozon з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксеем Багданавым. На ёй узнімалася тэма змен у беларускім заканадаўстве, якія замацуюць статус маркетплэйсаў у Беларусі.

Афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна заяўляла, што цяпер ужо існуе канцэптуальна ўхваленая рэдакцыя паправак у дагавор аб ЕАЭС. Магчыма, гэтыя змены пазбавяць маркетплэйсы падвойнага падаткаабкладання.

Чытайце таксама:

Wildberries зноў адмяніў плату за вяртанне тавару, але замест гэтага прыдумаў нешта новае

«Мы не імкнемся капіяваць Amazon і AliExpress». Стваральнік беларускага маркетплэйса за мяжой расказаў, калі чакаць запуску пляцоўкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11
0
Ну й выдатна/адказаць/
24.09.2023
Kotya ,або рабое ўсё расейскае альбо  кітайскае 

Лепш прафінсую кітайцаў, якія трымаюць нейтралітэт і дбаюць у асноўным пра свой прыбытак, чым маскавітаў з іх мапамі інтэграцыі-акупацыі і плянамі паглынаньня Беларусі да 30 года.
24.09.2023
Ну й выдатна, і што цяпер, беларусам не жыць? Давайце будзем шчырымі, нават на піке пратэстаў 20-га году беларуская салідарнасць і блізка не была па моцы і маштабу да польскай ці індыйскаму негвалтоўнаму супраціву. Людзі жыць хочуць і не хочуць ахвяраваць сваім жыццём і здароўем. Факт. Хацелі б, разнеслі б я**нае Акрэсціна яшчэ тым летам.
А што тычыцца фінансавання пуйла, то гэта да ЕС і іншых, якія ніфіга не зразумелі яшчэ ў 2014-м і зараз працягваюць купляць газ і нафту. Вось дзе фінансаванне, а не тавары з азона. смешна
1
часоў/адказаць/
25.09.2023
Азоншчык, у мне карэйскае ауто, і на яго дэталі на азоне даражэй на 5-10 адсоткаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930