Знайсці
23.09.2023 / 17:099РусŁacБел

У Малі разбіўся магчыма беларускі самалёт, у якім маглі быць вагнераўцы. Расказваем, што вядома на гэты момант

У сеціве стала масава распаўсюджвацца навіна аб крушэнні грузавога самалёта Іл-76 у Малі. Мяркуецца, што ён мог належаць як ПВК «Вагнер», так і арміі Малі, аднак некаторыя мясцовыя крыніцы паведамілі і аб наяўнасці трэцяй версіі, непасрэдна звязанай з Беларуссю.

Грузавы самалёт, які рухнуў у Малі і мог мець вагнераўцаў на борце. Таксама паведамляецца, што самалёт можа належаць Беларусі. Фота: прарасійскія тэлеграм-каналы

23 верасня ў суботу раніцай каля аэрапорту горада Гао, што ў афрыканскім Малі, пацярпеў крушэнне вайскова-транспартны самалёт Іл-76 з невядомым экіпажам на борце. Пра гэта сёння паведаміў дзяржаўны малійскі партал Malijet. Паходжанне самалёта, прычына яго крушэння і колькасць пацярпелых таксама да гэтага часу невядомыя.

Адразу пасля з'яўлення гэтай навіны ў расійскіх пракрамлёўскіх тэлеграм-каналах (у тым ліку і ў апазіцыйных малійскіх медыя) стала распаўсюджвацца інфармацыя, што ўласнікам знішчанага самалёта быў ПВК «Вагнер», а на борце знаходзіліся найміты з гэтага фармавання.

Пры гэтым адзін з асноўных каналаў «Вагнера» разам з некалькімі іншымі рэсурсамі паспяшаліся абвергнуць сувязь вагнераўцаў з разбураным самалётам і заявілі, што транспарт выкарыстоўваўся толькі «мясцовымі сіламі» ў Малі.

Аднак знайшлася і трэцяя версія здарэння.

Паводле некаторых мясцовых крыніц і журналістаў, крушэнне мог пацярпець самалёт Іл-76 беларускай грузавой авіякампаніі Rubystar Airways, чый галоўны офіс знаходзіцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінска. Аб прысутнасці вагнераўцаў на борце напрамую не паведамляецца.

Фота грузавога самалёта Іл-76 беларускай авіякампаніі Rubystar Airways, якое распаўсюджваецца некаторымі рэсурсамі ў Малі. Яны сцвярджаюць, што менавіта гэты самалёт мог пацярпець крушэнне каля малійскага горада Гао. Крыніца: @khalediskef

Масква і Мінск пакуль не каментавалі гэта здарэнне.

Нагадаем, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын амаль месяц таму таксама загінуў у авіякатастрофе. Спадчыну яго бізнэс-імперыі цяпер актыўна дзеляць не толькі прадстаўнікі Крамля, але, паводле крыніц, і давераныя асобы рэжыму Лукашэнкі.

Самі ж вагнераўцы ўсё яшчэ застаюцца ў Афрыцы (асабліва ў Малі), дзе працягваюць праводзіць аперацыі па арганізацыі дзяржаўных пераваротаў з заменай мясцовых канстытуцыйных ладаў на прарасійскія рэжымы, а таксама здабываць там грошы і карысныя выкапні для патрэб Крамля.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Беларускіх топ-мадэляў вывезлі на баявыя трэніроўкі. Адзін з інструктараў быў з нашыўкай вагнераўцаў

Былы камандзір «Вагнера», які ўцёк у Нарвегію, спрабаваў уцячы назад у Расію

Украінскія спецслужбы, магчыма, стаяць за ўдарамі па вагнераўцах у Судане

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Не получилось-не фортануло)/адказаць/
23.09.2023
Пацан(лука) к успеху шёл, не получилось не , не фортануло!))) Лучшие в аду отправляются домой! ))) гы-гы И это только начало!
1
Чаркашкварка/адказаць/
23.09.2023
Украiнская разведка падчышчае рэзервы картопельнага фюрэра
1
Сатурн/адказаць/
24.09.2023
Карма
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031