Знайсці
23.09.2023 / 13:161РусŁacБел

Украінскія войскі прарвалі расійскую лінію абароны каля сяла Вярбовае — CNN

Генерал Аляксандр Тарнаўскі, камандуючы ўкраінскай групоўкай войскаў «Таўрыя», прадказвае яшчэ большы прарыў і тлумачыць сітуацыю на фронце.

Бахмуцкі раён, 16 верасня 2023 года. 10-я горна-штурмавая брыгада «Эдэльвейс» вядзе агонь з савецкай артылерыі «Д-30». Фота: Libkos / Getty Images

Сяло Вярбовае знаходзіцца на ўсход ад Рабоціна — яго УСУ вызвалілі ў цяжкіх баях у канцы жніўня.

«На левым флангу [каля Вярбовага] у нас прарыў, і мы працягваем прасоўвацца далей», — сказаў Аляксандр Тарнаўскі CNN. Пры гэтым ён прызнаў, што яго войскі прасоўваюцца павольней, чым чакалася.

«Не так хутка, як чакалася, не так, як у фільмах пра Другую сусветную вайну», — сказаў ён. «Галоўнае — не страціць гэтай ініцыятывы [якая ў нас ёсць]».

Прызначаныя Расіяй чыноўнікі ў акупаваным Запарожжы прадставілі іншую карціну баявых дзеянняў. Аднак аналіз даступнага відэа з адкрытых крыніц дазваляе выказаць здагадку, што некаторыя ўкраінскія падраздзяленні перасеклі важную лінію расійскай абароны паблізу вёскі Вярбовае, піша CNN.

Аднак Тарнаўскі сказаў, што, на яго думку, вялікім прарывам у контрнаступленні было б, калі б Украіна змагла ўзяць Такмак (горад у Запарожскай вобласці), стратэгічны вузел для Расіі, які з'яўляецца яе першай буйной мэтай у барацьбе на поўдні.

Раней на гэтым тыдні CNN паведамляў, што ўкраінскія войскі ўсё яшчэ знаходзяцца прыкладна за 20 кіламетраў ад Такмака, з усіх сіл спрабуючы прарваць шматлікія пласты расійскай абароны.

Тарнаўскі кажа, што сур'ёзнейшымі праблемамі з'яўляюцца не «лінія Суравікіна» — абарончая лінія, пабудаваная на загад генерала Сяргея Суравікіна, былога галоўнакамандуючага Паветрана-касмічных сіл Расіі, — а «скрыжаванні, лініі дрэў і мінныя палі паміж лініямі дрэў».

Генерал прызнаў, што для таго, каб контрнаступленне было паспяховым, украінскім войскам неабходна, прынамсі, дасягнуць горада Такмак.

«Такмак — гэта мэта мінімум», — сказаў ён. «Агульная мэта — дабрацца да межаў нашай дзяржавы».

«Проста цяпер ані праціўнік, ані мы не выкарыстоўваем буйных фармаванняў, ротаў, батальёнаў або брыгадаў. Мы выкарыстоўваем штурмавыя атрады, групы па 10-15 чалавек», — тлумачыць ён сітуацыю. 

Адной з прычын павольнага прасоўвання, са слоў генерала, быў той факт, што Расія змагла атрымаць некаторыя ўрокі з іншых украінскіх наступаў.

«Рускія вучацца даволі хутка, паколькі ў іх няма іншага выбару. Калі яны не навучацца, то хутчэй пацерпяць паразу», — патлумачыў ён. «Я б не сказаў, што яны прыстасоўваюцца да нашых дзеянняў, паколькі мы таксама мяняем нашу тактыку».

Ён сказаў, што Украіна таксама адаптавалася да выкарыстання заходняга абсталявання, а таксама заходняй тактыкі.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Мы дэакупуем Бахмут і яшчэ два гарады

Бранятэхніка УСУ прарвала галоўную лінію расійскай абароны пад Рабоцінам — медыя

Зяленскі мяняе міністра абароны. Рэзнікава зменіць крымскі татарын

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Старобілорус/адказаць/
24.09.2023
Тое, што новая тактыка нападоў малымі одрядамі доказовае свою поспеховость у пороўнанні з бронепрорывамі мінулых дён, то нажаль, як бы собія ні казалі, ні ёсть доброю новіною. Бо такій прорыў дозволіл бы ў одін сіг занять усё пріазоўе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера