Шмат клічнікаў і капслокаў. Так выглядаюць заклікі педагогаў да наведвання прапагандысцкага фільма
Чытачка выдання Ex-press.by даслала ў рэдакцыю змест паведамлення, якое класная кіраўніца адной жодзінскай школы рассылае ў бацькоўскі чат у сувязі з неабходнасцю мабілізацыі вучняў на прагляд прапагандысцкага фільма «На іншым беразе».
Паведамленне вытрыманае ў вельмі эмацыйным тоне і проста стракаціць вялікімі літарамі ды клічнікамі:
«ВАЖНО!!!
ВАЖНО!!!
ВАЖНО!!!
23.09.23. Просмотр фильма (обязательный)
Стоимость 4 рубля.
Начало в 10.00
Деньги принести 21.09.23
Всем учащимся необходимо в обязательном порядке принять участие! Это приказ Министерства образования. Все учащиеся в обязательном порядке должны быть на просмотре фильма в субботу! Уважительной причиной считается только справка по болезни. Отнеситесь, пожалуйста, с пониманием к моей просьбе!
ВАЖНО! ВСЕ ДОЛЖНЫ БЫТЬ на просмотре фильма!»
Па словах жанчыны, пасля атрымання такога паведамлення «бацькі маўчаць, ціха мацюкаючыся».
Адначасова з гэтым жанчына падзялілася скрынам паведамлення, якое рассылаецца ў бацькоўскіх чатах адной з віцебскіх школ. Там яно вытрымана ў больш спакойным тоне, ды і каштуе прагляд нашмат менш — не 4, а 2,3 рубля.
Чытайце таксама:
Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры





