Пайшоў папіць вады на кухню і знайшоў на стале змяю
Калі гаспадар кватэры ў Гомелі зайшоў на кухню папіць вады і ўключыў святло, ён убачыў на стальніцы змяю. Пра выпадак піша «Белка». Пакуль жыхары клікалі ратавальнікаў, госця забралася за халадзільнік.
— Сапраўды, 18 жніўня быў такі выклік. Прыкладна ў 23 гадзіны ў экстранную службу паступіў зварот аб змяі ў кватэры на 9-м паверсе па вуліцы Тэльмана, — распавялі падрабязнасці выданню «Белка» ў МНС. — Паводле нашай інфармацыі, рэптылія аказалася хатняй гадаванкай, якая ўцякла і прабралася ў чужую кватэру па агульных камунікацыях. На наступны дзень яе перадалі гаспадарам.
Няпрошаная госця аказалася каралеўскай каліфарнійскай змяёй. Яна не ядавітая і бяспечная.






Каментары
00
Žvir/адказаць/сачыць22.09.2023
госця забралася за халадзільнік./ Jana peŭna da liadoŭni i prabiralasia, bo jeśći chaciela zmiaja. Cikava, a čym jaje karmić ?
00
Чел/адказаць/сачыць22.09.2023
⤷Žvir, Мышами из зоомагазина.
00
Чарлз /адказаць/сачыць22.09.2023
Не ядавітая і бяспечная. Ага. Для кагосці бяспечная, а я б інфаркт атрымаў. Не дай бог такіх суседзяў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сілавікі затрымалі дырэктара аўтацэнтра Mercedes-Benz
 14
ЗША працягнулі санкцыі супраць «Белавія»
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера