Знайсці
22.09.2023 / 15:294РусŁacБел

У Расіі шукаюць акцёраў на ролі двайнікоў Лукашэнкі і Ціханоўскай

Расійскае кастынгавае агенцтва SECOND UNIT, якое знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, у сваіх сацсетках размясціла інфармацыю пра тое, што шукае акцёраў для здымак у мастацкім шматсерыйным фільме нацыянальнага значэння «СМІ». Сярод іншага ім патрэбныя двайнікі Святланы Ціханоўскай і Аляксандра Лукашэнкі.

Але здымацца ў самім фільме яны не будуць, з імі толькі зробяць «гульнявыя фота» для выкарыстання ў кінастужцы. 

Абвесткі на пошук двайнікоў Лукашэнкі і Ціханоўскай. Фота: SECOND UNIT ва «УКантакце»

Двайнік Ціханоўскай, якая абазначана як кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі, мусіць быць падобным да яе тварам, паставай і прычоскай. За ўдзел у фотасесіі двайнікам Ціханоўскай прапануюць аплату ў памеры 6000 расійскіх рублёў (каля 200 беларускіх рублёў). А вось двайніку Лукашэнкі, які мусіць быць «буйным моцным мужчынам», заплацяць ужо 10 000 расійскіх рублёў за фота (амаль 340 беларускіх рублёў).

Абвесткі на пошук беларускіх памежнікаў і тых, хто перасякае мяжу. Фота: SECOND UNIT ва «УКантакце»

Раней у масоўку шукалі мужчын 20-40 гадоў, якія мусілі выканаць ролю «памежнікаў Беларусі», а таксама мужчын і жанчын ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў, якія мусілі сыграць тых, «хто перасякае мяжу». Стаўка была ўсяго 1500-2000 расійскіх рублёў (каля 50-70 беларускіх).

Сярод роляў у фільме, якія прама не звязаныя з Беларуссю, варта адзначыць «старлея» (старэйшага лейтэнанта) і ахоўніц з «гвардыі амазонак» дыктатара Муамара Кадафі.

Мяркуючы з назвы фільма і роляў, на якія шукаюць акцёраў, расійскі фільм будзе распавядаць пра ролю СМІ ў так званых «каляровых рэвалюцыях», якія паўсюдна бачацца дзяржаўнай прапагандзе.

Магчыма, што гэта той самы фільм пад працоўнай назвай Russian gate, які не так даўно здымалі ў Мінску. Яго стваральнікі з 29 ліпеня пачалі актыўна шукаць масоўку для здымак у Мінску. Гледзячы па запытах, гаворка ішла пра эпізоды з удзелам футбольных фанатаў, супрацоўнікаў СМІ, медыкаў, паліцыянтаў, дыпламатаў МЗС, супрацоўнікаў аэрапорта, адміністрацыі прэзідэнта і г. д.

Камера з лагатыпам выдуманага канала Velcaт на здымках. Скрыншот відэа

У канцы жніўня журналісты заўважылі ў сацыяльных сетках і іншыя матэрыялы з гэтых здымак. Так, з’явіліся відэа з масоўкай пратэстоўцаў, якія бегалі з транспарантамі па дыпламатычным квартале ў раёне вуліцы Захарава. Мяркуючы са сторыз акцёраў з розных здымачных пляцовак, там фігуруюць змененыя назвы сапраўдных польскіх тэлеканалаў «Белсат» і TVPinfo — Velcaт і TWPInfo.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

«Экстрэмісцкую літаратуру» складаем асобна». У бібліятэках рыхтуюцца да адкрыцця спецхранаў

Перакупленая «Народная воля» перайшла на лукашэнкаўскія пазіцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.09.2023
за такую цену согласится и сам неповторимый оригинал со своим сопатым голосом принять участие в съёмках, тем более ему же не впервой летать в рф на съемки)
0
тихо(а или о?)ая/адказаць/сачыць
23.09.2023
ну не заю
лично мне дык норм
 ̷д̷и̷б̷и̷л̷ь̷ ой т.е. стабильность 
то наша ўсё
23.09.2023
Пусть сам играет, камео))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031