Знайсці
22.09.2023 / 09:33РусŁacБел

Супрацоўнікі буйных холдынгаў і заводаў затрыманыя за карупцыю пры закупках на біржы

Міліцыя справаздачыліся пра затрыманні і раскрыццё карупцыйнай схемы пры закупках металапрадукцыі на Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Скрын відэа МУС

Як заявілі ў МУС, затрыманы забеспячэнцы шэрагу холдынгаў і заводаў. Узбуджаныя крымінальныя справы ў дачыненні да сямі чалавек за атрыманне і дачу хабараў, а таксама пасярэдніцтва ў перадачы грошай. Агульная сума незаконных узнагароджанняў склала больш за 90 тысяч рублёў.

Назвы прадпрыемстваў, а таксама сутнасць карупцыйнай схемы не называліся.

Адначасова прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне начальніка і майстра рамонтна-механічнага цэха, а таксама інжынера па камплектацыі абсталявання аднаго з барысаўскіх прадпрыемстваў. Страты, якія яны нанеслі — каля 13 тысяч рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829