Знайсці
22.09.2023 / 08:547РусŁacБел

Бранятэхніка УСУ прарвала галоўную лінію расійскай абароны пад Рабоцінам — медыя

УСУ змаглі пераадолець супрацьтанкавыя перашкоды. Пралом у расійскай абароне пакуль невялікі, але ён дазваляе прайсці не толькі пяхоце, але і бранятэхніцы. Да такой высновы журналісты Wall Street Journal прыйшлі на аснове інтэрвʼю ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у контрнаступленні ў гэтым раёне, піша «Медуза».

 Карта: ISW

«Прарыў невялікі, і за гэты ўчастак ідуць жорсткія баі. Расійцы атакуюць раён артылерыяй і ідуць у контратакі. Украінцы нясуць цяжкія страты», — паведамляе выданне і адзначае, што УСУ страцілі частку тэхнікі, якая прарвалася. Па інфармацыі журналістаў, цяпер бой вядзецца каля вёскі Вербавое.

Расійскія войскі спрабуюць стрымліваць наступ УСУ. Пры гэтым, паводле назіранняў украінскіх вайскоўцаў, на першай лініі абароны знаходзяцца менш падрыхтаваныя войскі, у расійскіх контратаках удзельнічаюць больш падрыхтаваныя штурмавыя падраздзяленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Калі ты не заўважыў/адказаць/сачыць
22.09.2023
Жыве Беларусь!, Яны ўжо ў нашай краіне
22.09.2023
Галоўныя здрайцы дэмакратыі гэта эўропа ды ЗША, Калі не ўлічваць $75,000,000,000 дапамогі ад ЗША ў дадатак ад іншых краінаў Захаду, толькі словы.
0
Заўважу што/адказаць/сачыць
24.09.2023
a.hto.tam.idze, распілаванай дапамогі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031