Знайсці
21.09.2023 / 20:401РусŁacБел

Беларусбанк прыпыняе прыём новых і папаўненне некаторых адкрытых укладаў у далярах

З 27 верасня прыпыняецца прыём новых і папаўненне адкрытых па 26 верасня тэрміновых безадзыўных дэпазітаў у далярах з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў. Гаворка пра ўклады «Вялікія магчымасці», «Безадзыўны для нерэзідэнтаў», «Вялікія магчымасці анл@йн». 

ААТ «ААБ Беларусбанк» знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. Летась Нацбанк уключыў Беларусбанк у першую групу сістэмна значных банкаў на 2023 год.

24 чэрвеня 2021 года краіны Захаду ўвялі абмежаванні супраць Беларусбанка ў рамках чацвёртага пакета санкцый ЕС супраць беларускіх улад. 11 красавіка Канада абвясціла аб новых санкцыях у дачыненні да Беларусі, пад якія таксама трапіў Беларусбанк.

Чытайце таксама:

Якія засталіся спосабы перавесці грошы ў Беларусь і колькі складзе камісія

У Беларусі стаў даступны Huawei Pay для аплаты тавараў і паслуг смартфонам

Купіць даляры па рублёвай карце ў банкамаце ці за наяўныя ў касе — што выгадней?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сарока-варона/адказаць/сачыць
21.09.2023
Нарэшце, зараз у рупіях ці зімбабвійскіх песо пачне заховываць каб зручней гандляваць было.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031